КОНКУРС СЦЭНАРОЎ КАРОТКАМЭТРАЖНЫХ ФІЛЬМАЎ НА ТЭМУ ГАЛАКОСТУ

Арганізацыя Claims Conference праводзіць конкурс на лепшы сцэнар кароткамэтражнага фільму па тэматыцы Галакосту. У адпаведнасьці з традыцыяй, прадстаўленай такімі фільмамі, як “Выбар Сафі”, “Галакост”, “Сьпіс Шындлера” і “Піяніст”, Claims Conference заклікае рэжысэраў новага пакаленьня да стварэньня новых твораў, прысьвечаных памяці Галакосту, і да асьвятленьня гэтага змрочнага пэрыяду ў гісторыі чалавецтва.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты або выпускнікі, якія скончылі ўнівэрсытэт не раней 1 студзеня 2012 г.

Конкурс адкрыты для ўдзельнікаў зь любой краіны сьвету.

Пераможца атрымае 40.000 даляраў ЗША на вытворчасьць кароткамэтражнага фільму працягласьцю 20 хвілінаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2015 г.

Падрабязная інфармацыя – па спасылцы.

Паводле www.adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика