КОНКУРС ПРАЕКТНЫХ ПРАПАНОВАЎ ДЛЯ ГРАМАДЗКІХ АКТЫВІСТАЎ

Абвешчаны конкурс праектных прапановаў “Падтрымка лякальных грамадзкіх ініцыятываў”. На конкурс прымаюцца прапановы, накіраваныя на вырашэньне сацыяльных праблемаў жыхароў пэўнага населенага пункту альбо прадстаўнікоў пэўнай сацыяльнай групы, а таксама на актывізацыю насельніцтва для рашэньня гэтых праблемаў. У першую чаргу будуць падтрымлівацца кампаніі, скіраваныя на працу з грамадзянамі, якія не заангажаваныя ў палітыцы й грамадзкіх арганізацыях.

Праекты павінны быць зрэалізаваныя ў перыяд з 1 лістапада 2014 г. да 30 студзеня 2015 г.

Прыярытэтныя накірункі: падтрымка сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў грамадзянаў; актывізацыя ўдзелу моладзі ў грамадзкіх арганізацыях; ахова навакольнага асяродзьдзя;

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія актывісты.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на эл. адрас yicgrants@gmail.com заяўку з наступнай інфармацыяй:
1. Назва праекту;
2. Назва ініцыятывы;
3. Тэлефон, эл. адрас;
4. Працягласьць праекту (праект мусіць быць скончаны да 30 студзеня 2015 г.);
5. Кароткае апісаньне праекту (ня больш за старонку);
6. Мэта праекту й мэтавая група;
7. Апісаньне дзейнасьці й плян мерапрыемстваў;
8. Бюджэт (да 600 даляраў);

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 кастрычніка 2014 г.

Паводле adukacyja.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика