КОНКУРС ПРАЕКТАЎ ДЛЯ ЭКАЛЯГІЧНЫХ ІНІЦЫЯТЫВАЎ

Грамадзкая кампанія “Майстэрня клімату” міжнароднага кліматычнага руху 350.org абвяшчае конкурс экалягічных праектаў для камандаў экаактывістаў з краінаў Усходняй Эўропы, Каўказу й Цэнтральнай Азіі.

10 праектаў-пераможцаў атрымаюць дапамогу арганізатараў і экспэртаў, мажлівасьць удзелу ў трэнінгах, частковае фінансаваньне й мажлівасьць далучыцца да міжнародных падзеяў кліматычнага руху. Самыя матываваныя ўдзельнікі “Майстэрні клімату” змогуць прыняць удзел у саміце ААН у Парыжы.

Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятыўныя групы, некамэрцыйныя арганізацыі, зацікаўленыя ва ўжываньні энэргазьберагальных тэхналёгіяў, стварэньні роварнай інфраструктуры, разьвіцьці альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі, пераўтварэньні гарадзкога асяродзьдзя ў больш экалягічнае ды зручнае для гараджанаў. Важна, каб праекты рэалізоўваліся ў інтарэсах і пры падтрымцы мясцовых жыхароў.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-заяўку або даслаць запоўнены файл заяўкі праз эл. адрас: konkurs@climateworkroom.org, пазначыўшы ў тэме ліста “Заяўка на Майстэрню клімату”.

Апошні тэрмін падачы заявак: 24 красавіка 2015 г.

Падрабязныя ўмовы ўдзелу на сайце “Майстэрні клімату”.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика