Эўрапейская камісія распачала конкурс праектаў у межах Эўрапейскага інструмэнту па дэмакратыі й правах чалавека (EIDHR). Міжнародны інструмэнт накіраваны на прасоўваньне дэмакратыі й правоў чалавека й падтрымку ініцыятываў грамадзянскай супольнасьці.
Да ўдзелу запрашаюцца праекты, накіраваныя на:
— падтрымку праваабарончых арганізацыяў, якія працуюць на нізавым узроўні ў складаных сытуацыях і на аддаленых тэрыторыях. Праект мусіць быць рэалізаваны мінімум у дзьвух краінах. Мінімальны памер фінансаваньня – 250 тыс. эўра, максымальны – 1 мільён эўра.
— падтрымка барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня (дзеяньняў па адмене сьмяротнага пакараньня, ўсталяваньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне, абмежаваньне выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня). Праект мусіць быць рэалізаваны толькі ў адной краіне за межамі Эўразьвязу. Мінімальны памер фінансаваньня – 800 тыс. эўра, максымальны – 1,5 мільёну.
— падтрымка мігрантаў, уключаючы тых, хто запыталі статус бежанцаў з “трэціх” краінаў, унутраных мігрантаў, людзей без грамадзянства. Мінімальны памер фінансаваньня – 250 тыс. эўра, максымальны – 1 мільён. Праект мусіць быць рэалізаваны як мінімум у дзьвух краінах, якія знаходзяцца на адным міграцыйным шляху.
Падача заяўкі – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 кастрычніка 2015 г.
Больш інфармацыі пра Эўрапейскі інструмэнт па дэмакратыі й правах чалавека – на сайце праект