Абвешчаны конкурс на атрыманьне міні-грантаў у межах праекту “ХУМРА – гісторыі пра правы чалавека”. Конкурс накіраваны на паляпшэньне іміджу правоў чалавека, разьвіцьцё адукацыі ў галіне правоў чалавека з выкарыстаньнем прафэсійнай і непрафэсійнай анімацыі ды іншых інавацыйных мэтодыкаў, а таксама павышэньне ступені зацікаўленасьці дзеячоў культуры й мастацтва ў сацыяльна значных тэмах.
Конкурс праходзіць па трох напрамках:
1. Міні-гранты на стварэньне адукацыйных матэрыялаў на тэму правоў чалавека з выкарыстаньнем анімацыі або іншых інавацыйных мэтодыкаў (друкаваныя матэрыялы, відэаролік, інфаграфіка, сэрыя банэраў для інтэрнэту, вірусны ролік, анімаваны ролік, відэадыскусія й да т.п.). Памер гранту да 500 эўра. Форма заяўкі – па спасылцы.
2. Міні-гранты на арганізацыю мерапрыемства, у тым ліку рэгіянальнай канфэрэнцыі / сэмінару / трэнінгу для адукатараў / сустрэчы адукатараў па тэматыцы правоў чалавека ці адукацыі ў сфэры правоў чалавека з выкарыстаньнем анімацыі або іншых інавацыйных мэтодыкаў. Памер гранту да 500 эўра. Форма заяўкі – па спасылцы.
3. Міні-гранты на правядзеньне воркшопаў па стварэньні непрафэсійнай анімацыі зь дзецьмі і / або моладзьдзю, якія спрыяюць разьвіцьцю анімацыі як вектару дэмакратызацыйных працэсаў, разнастайнасьці й правоў чалавека ў кантэксьце прымірэньня й урэгуляваньня канфліктаў. Памер гранту да 1000 эўра. Форма заяўкі – па спасылцы.
Да ўдзелу запрашаюцца:
— Анімацыйныя студыі й мастакі-мультыплікатары з вопытам працы з групамі дзяцей і / або моладзі;
— Грамадзкія й дабрачынныя арганізацыі;
— Адукацыйныя ўстановы;
— Удзельнікі сеткі адукатараў / сеткі партнэраў праекту ХУМРА;
— Грамадзкія актывісты, зацікаўленыя ў разьвіцьці праваабарончай адукацыі;
— Пэдагогі, якія маюць досьвед працы ў сфэры праваабарончай адукацыі або супрацы з праваабарончымі арганізацыямі;
— Супрацоўнікі ўстановаў культуры й адукацыі.
Прыярытэт аддаецца праектам, накіраваным на ўзаемадзеяньне некамэрцыйных арганізацыяў і адукацыйных установаў, творчых / крэатыўных супольнасьцяў і НКА, а таксама іншым кааперацыйным праектам, накіраваным на ўдзел розных грамадзкіх групаў; ўдзельнікам сеткі партнэраў праекту ХУМРА.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку праз эл. адрас: humra.belarus@gmail.com Умовы ўдзелу ў конкурсе й крытэры адбору заявак – у файле.
Апошні тэрмін падачы заявак: 18 верасьня 2015 г.