КОНКУРС МАЛЫХ СПРАВАЎ “ЗРОБІМ ЛЕПШ! – 2014”

Асамблея НДА працягвае кампанію “Зробім лепш!” і абвяшчае новы конкурс пазытыўных ідэяў!

Любая грамадзкая арганізацыя альбо грамадзянская ініцыятыва, якая зьяўляецца сябрам Асамблеі НДА Беларусі і якая мае ідэі наконт удзелу ў агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш!”, можа ўзяць удзел у конкурсе на падтрымку ўвасабленьня гэтых ідэяў у малых, але важных справах падчас кампаніі.

Мэта конкурсу: Актывізацыя грамадзтва праз прыцягненьне грамадзянаў да вырашэньня мясцовых праблемаў.

Заяўнікі: арганізацыі-сябры Асамблеі НДА Беларусі.

Тэрмін рэалізацыі ідэяў: ліпень – верасень 2014 г.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць зяўку па форме на эл. адрас: [email protected].

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 чэрвеня 2014 году. Пра вынікі разгляду будзе паведамлена напрыканцы чэрвеня 2014 г.

Падрабязнасьці пра ўмовы конкурсу, патрабаваньні да зяўкі – па спасылцы

Паводле belngo

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика