КОНКУРС ГРАНТАЎ GPSA АД СУСЬВЕТНАГА БАНКУ

У межах праграмы “Глябальнае партнэрства ў мэтах сацыяльнай справаздачнасьці” (GPSA) Сусьветны банк праводзіць конкурс грантаў для арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Разглядаюцца прапановы, накіраваныя на:
— Маніторынг аказаньня камунальных паслугаў у сфэры водазабесьпячэньня й водаадвядзеньня, абыходжаньня з бытавымі адходамі й ацяпленьня (інфармацыя будзе выкарыстаная мясцовымі органамі кіраваньня й пастаўшчыкамі паслугаў для ўдасканаленьня мэханізмаў узаемадзеяньня з грамадзянамі па пытаньнях якасьці й кошту);
— Паляпшэньне доступу да электронных адміністрацыйных працэдураў і іх маніторынг (інфармацыя будзе накіраваная Міністэрству сувязі й інфарматызацыі Беларусі для садзейнічаньня аптымізацыі электронных паслугаў, – да прыкладу, электроннай рэгістрацыі ўласнасьці);
— Распрацоўку электронных рашэньняў для бясьпечнага й надзейнага аказаньня транспартных паслугаў і ўдзел грамадзкасьці (дадзеныя будуць выкарыстоўвацца Міністэрствам транспарту й камунікацыяў Беларусі й мясцовымі органамі дзяржкіраваньня для распрацоўкі інструмэнтаў па ўзаемадзеяньні з пастаўшчыкамі транспартных паслугаў).

Патрабаваньні да конкурсных прапановаў: тэрмін рэалізацыі 3-5 гадоў, падрабязнае апісаньне выдаткаў сумы гранту цягам усяго праекту.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 жніўня 2015 г.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс – па спасылцы.

4 чэрвеня 2015 г. а 11.00 у Прадстаўніцтве Сусьветнага банку ў Беларусі (Менск, вул. Герцэна 2а) адбудзецца інфармацыйная сустрэча для ўдзельнікаў конкурсу.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: (017) 359 19 50.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика