КОНКУРС ЭКАЛЯГІЧНЫХ ПРАЕКТАЎ

Швэдзкая арганізацыя грамадзянскай супольнасьці “Forum SYD” і літоўская грамадзкая арганізацыя “Green Network” праводзяць конкурс па падтрымцы праектаў у сфэры экалёгіі й аховы навакольнага асяродзьдзя.

У конкурсе могуць удзельнічаць кааліцыі (мін. 2 удзельнікі) з грамадзкіх арганізацыяў і / або ініцыятыўных групаў зь Берасьцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай, Менскай (акрамя Менску й Менскага раёну) абласьцей.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць праз эл. адрас: greenbelarus@gmail.com запоўненыя формы заяўкі й апісаньне праекту.

На конкурс прымаюцца заяўкі праектаў на суму да 3000 эўра. Дзейнасьць у межах заяўленых праектаў мусіць быць рэалізаваная на адной з вышэйзгаданых тэрыторыяў у поўным аб’ёме ў тэрмін да 1 сьнежня 2015 году.

Апошні тэрмін падачы заявак: 21 чэрвеня 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: greenbelarus@gmail.com.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика