КОНКУРС ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ-ФРЫЛЯНСЭРАЎ “СВАБОДНЫ ПАЛЁТ-2014”

FBB  прымае працы на конкурс “Свабодны палёт-2014” у двух намінацыях:
1) “Свабодны палёт” – найлепшая фрылянс-гісторыя, прэзэнтацыя сябе або калегаў у якасьці фрылянсэраў.
2) “Свабоднае права” – работы на тэму правоў чалавека ў самым шырокім разуменьні.

На конкурс прымаюцца работы незалежна ад жанру, даты ды месца апублікаваньня, і нават сам факт апублікаваньня не такі ўжо істотны. Галоўнае – каб гэта было пра беларускі фрылянс. Вітаюцца розныя формы выражэньня журналісцкай ідэі: тэкст, фота, відэа, аўдыё, графіка і нават малюнкі.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты-фрылянсэры.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць свае працы з пазнакай у тэме “Свабодны палёт” на адрас freelance@baj.by. У заяўцы неабходна пазначыць імя й прозьвішча, кантактныя дадзеныя і, пажадана, кароткі расповяд пра сваю прафэсійную дзейнасьць і дачыненьні з фрылянс-журналістыкай.

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 студзеня 2015 г.

Больш інфармацыі пра конкурс – па спасылцы.

Паводле baj.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика