КОНКУРС ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ

Фундацыя Томсана (Thomson Foundation) і лёнданская Асацыяцыя замежнай прэсы (FPA) праводзяць конкурс “Маладыя журналісты з краінаў, якія разьвіваюцца”. Фіналісты конкурсу прымуць удзел ва ўрачыстай цэрымоніі ўзнагароджваньня ў Лёндане ў лістападзе 2014 г.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты ва ўзросьце да 30 гадоў з краінаў, якія разьвіваюцца.

Каб прыняць удзел, неабходна прадставіць партфоліо, якое ўключае тры прыклады апублікаваных працаў (гэта могуць быць друкаваныя, аўдыё-, відэё- і мультымэдыяматэрыялы, апублікаваныя ці выпушчаныя ў эфір цягам 12 мясяцаў да 29 жніўня 2014 г.). Працы прымаюцца на любой мове, але матэрыялы на іньшых мовах, акрамя ангельскай, мусяць суправаджацца перакладам на ангельскую мову.

Апошні тэрмін падачы заявак: 29 жніўня 2014 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле baj.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика