КОНКУРС “ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ КАТАСТРОФА Й ЯЕ НАСТУПСТВЫ Ў ПАМЯЦІ ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ”

Беларускі архіў вуснай гісторыі распачынае конкурс студэнцкіх працаў “Чарнобыльская катастрофа й яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі”.

Тэмы конкурсу:
Жыцьцёвыя шляхі беларусаў і Чарнобыль.
– Культурныя й сацыяльныя зьмены пад уплывам Чарнобыльскай катастрофы.
– Інстытуцыйныя й палітычныя зьмены ў беларускім грамадзтве пасьля Чарнобыльскай катастрофы.
– Невядомыя старонкі й белыя плямы ў гісторыі Чарнобыльскай катастрофы.

Да разгляду прымаюцца працы, зробленыя ня толькі ў рэчышчы вуснай гісторыі, але й сацыялёгіі, паліталёгіі, сацыяльна-культурнай антрапалёгіі, гісторыі навукі (у тым ліку прыродазнаўчых дысцыплінаў), дасьледчай журналістыкі. Галоўнае патрабаваньне – конкурсная праца мусіць грунтавацца на інтэрвію са сведкамі часу.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ.

14 красавіка 2015 г. а 19.00 у Міжнародным адукацыйным цэнтры (Менск, пр. Газеты “Праўда”, 11). адбудзецца прэзэнтацыя конкурсу для студэнтаў. “Чарнобыльская катастрофа й яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі”.

Больш інфармацыі пра конкурс – па спасылцы.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика