Конкурс AD.NAK! супраць наркотыкаў арганізоўвае воркшоп для ўдзельнікаў

adnakСёлетні Фестываль AD.NAK! прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

Апошнім часам на беларускім інфармацыйным полі вельмі часта з’яўляецца інфармацыя пра распаўсюджванне і ўжыванне моладдзю сінтэтычных наркотыкаў, больш вядомых як “спайсы”. Таму арганізатары Фестывалю AD.NAK! у межах агульнай конкурснай праграмы вырашылі правесці конкурс па стварэнні рэкламы на гэтую тэму.

Арганізатары абяцаюць, што выдатныя праекты не застануцца проста фантазіямі. Для гэтага аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!-2014 заручыўся падтрымкай кіраўніцтва Мінгандлю і Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама. Найлепшыя работы будуць разгледжаныя Мінгандлю ў якасці сацыяльнай рэкламы, якая будзе распаўсюджвацца на білбордах Беларусі і ў друкаваных СМІ ў якасці сацыяльнай рэкламы.

Конкурс “AD.NAK! супраць DRUGS” будзе праходзіць у фармаце воркшопа, дзе ўдзельнікам за 2 дні пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў трэба будзе стварыць рэкламу (білборд, прынт) па гэтай актуальнай праблеме.

Фармат воркшопа дапаможа атрымаць у выніку праекты пэўнага ўзроўню, якія змогуць прэтэндаваць на перамогу. Праекты пераможцаў стануць асновай для стварэння і рэальнага распаўсюджвання ідэі ў розных фарматах – на білбордах, постарах, у друкаваных СМІ і інш.

 

Як будзе праходзіць воркшоп?

З групай 20-25 чалавек праводзіцца 2-дзённы інтэнсіў у фармаце воркшопа пад кіраўніцтвам куратараў – спецыялістаў і экспертаў у галіне рэкламы.

У канцы другога дня ўдзельнікі воркшопа абараняюць свае праекты перад сябрамі журы. Пераможцы конкурсу будуць абвешчаны на цырымоніі ўзнагароджання 25 чэрвеня, якая пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Куратарамі воркшопа “AD.NAK! супраць DRUGS” выступяць вядомыя у Беларусі эксперты ў галіне рэкламы.

Даты правядзення: 7-8 чэрвеня (9.00 – 18.00),

Месца правядзення: фотастудыя Studio67 (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дызайнеры, капірайтары, журналісты, арт-дырэктары і іншыя, хто працуе ў прафесійных рэкламных агенцтвах, буйных кампаніях альбо фрылансерамі.

 

Удзельнікі будуць адбірацца паводле наступных крытэраў:

• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў;

• капірайтарскі досвед;

• веды асноваў арт-дырэкшну.

 

Колькасць удзельнікаў воркшопа абмежавана: не болей за 25 чалавек. Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі. Праца над праектам будзе весціся у групах па 4-5 чалавек.

Заяўку на ўдзел у воркшопе трэба даслаць на [email protected] з пазнакай “AD.NAK! супраць DRUGS”.

 

У заяўцы абавязкова пазначце:

• імя;

• вопыт работы ў рэкламнай галіне (капірайт, дызайн, арт-дырэкшн і г.д.);

• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў (веданне графічных праграм);

• кантакты (нумар тэлефона, email, калі ёсць – акаўнт Facebook).

 

Удзел у конкурсах і намінацыях фестывалю AD.NAK! — БЯСПЛАТНЫ.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 29 1772101, +375 29 7551434, Сяргей Скараход.

Важна! Калі вы маеце жаданне падаць работу на конкурс самастойна, без удзелу ў воркшопе, дасылайце свой праект да 6 чэрвеня на адрас [email protected].

Брыф можна запытаць у арганізатараў Фестывалю.

Работа павінная быць у фармаце .tiff, каляровая мадэль CMYK, разрозненне растравых выяваў – не меншае за 300 dpi, доўгі бок не павінен перавышаць 30 см. Аб’ём файла – не большы за 30 Мб.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика