Кіеўскі этна-рок з валынкай завітаў у Гомель

Ў бары “Квартирник” выступіў гурт з украінскай сталіцы FRAM. Упершыню гамельчукі пабачылі ў сваім горадзе этна-рок з электравалынкай і жаночым вакалам. FRAM прывёз з сабой уласныя кампазіцыі, каверы на рок-хіты, а таксама знакамітыя народныя кельцкія і скандынаўскія песні ў сваёй апрацоўцы.

Вакалістка Вера арыгінальным чынам шыфруецца, абвяшчаючы кампазіцыі: “зараз прагучыць любімая песня прэзідэнта Манголіі” альбо “зараз будзе песня, якая ніколі не гучала ў мультсерыяле “Лёлік і Болік” і г. д. Аднак публіка добра ўспрымае з першых акордаў знаёмыя мелодыі і ўжо на песні трэцяй разварушваецца ды ідзе танчыць каля сцэны. А вышэйзгаданыя песні, якімі апынуліся “Ev Sistr” і “Herr Mannelig” адпаведна, гурт выконвае напрыканцы яшчэ і на біс.

На перапынку шмат хто ідзе набыць дыск гурта і паразмаўляць з музыкамі. Ці скарыстаўся хто пры гэтым парадай Веры “можаце на перапынку памацаць валыншчыка за яго валынку” – нам невядома.

Пасля другой часткі FRAM дзеліцца бліжэйшымі планамі выступаў у Беларусі – на фестывалі “Наш Грунвальд” у Дудутках і “Мсціслаўскім фэсце” ў Мсціславе, абменьваецца з публікай кампліментамі і абяцае яшчэ не аднойчы наведаць Гомель.

Dsc04641 Dsc04647 Dsc04663 Dsc04671 Dsc04741 Dsc04745 Dsc04757 Dsc04764 Dsc04775 Dsc04778 Dsc04787 Dsc04797

аватар автора
Zhukouski Kastus Журналист
Реальность без купюр

Закрепите на Pinterest