Беларускі фатограф Аляксей Сталяроў апублікаваў серыю фотаздымкаў пра тое, як адбываліся выбары ў беларускай вёсцы.
Гэта былі б звычайныя выбары, калі б у працэс не ўмяшаўся казёл аднаго з мясцовых жыхароў.
Рагаты быў настроены вельмі рашуча.
Толькі доўгі ланцуг, якім ён быў прывязаны да слупа, не дазволіў сарваць выбары ў цэлай вёсцы.
Чальцы камісіі рызыкавалі ўласным здароўем і вопраткай.
Тым не менш, прабіліся да выбарнікаў са скрыняй для галасавання.
ЦВК пакуль не пракаментаваў інцыдэнт.