Кастусь Жукоўскі распавёў, што будзе рабіць пасля «пераможнага» суду над чыноўніцай

«Рабы не мы» – як вядома, у залежнасці ад напісання, сэнс гэтага выразу змяняецца. Наш калега з Гомлю Кастусь Жукоўскі атрымаў хай маленькую, але вельмі важную перамогу над тамтэйшымі чыноўнікамі. Суд апраўдаў журналіста, які назваў чыноўніцу райвыканкаму рабой.

https://youtu.be/i3VmyDszRwg

Паводле суду, слова «раб» не зʼяўляецца зняважлівым, а слова «крымінальнікі», якое таксама выкарыстоўваў у размове з кіраўніцай справамі Кастрычніцкага райвыканкаму Валянцінай Шлапаковай, не было адрасаванае канкрэтнай асобе. Канфлікт здарыўся яшчэ 14 снежня, калі Жукоўскі здымаў у райвыканкаме відэа пра тое, як у часе крызісу чыноўнікі набываюць сабе дарагія аўты. Тады Шлапакова падышла да яго, спрабуючы перашкодзіць відэаздымцы, у выніку чаго і адбылася сварка. У «Гарачым каментары» – журналіст Кастусь Жукоўскі.

«17 студзеня я са сваім калегам працаваў каля «Гомельбудматэрыялаў». Да нас на дарозе, не на тэрыторыі, падышлі два ахоўнікі, пачалі патрабаваць дазвол, «тут не здымай, мы выклікаем міліцыю» Гэта вельмі моцна перашкаджае працаваць, гэта ж не адна Шлапакова так сябе паводзіць, і не адзін ахоўнік. Куды не прыязджаеш, нешта здымаеш, заўжды ўзнікаюць гэтыя пытанні. Пры гэтым я здымаю, не парушаючы законаў! На тых супрацоўнікаў аховы я напісаў заяву ў міліцыю, таму што яны перашкаджалі працаваць. Я буду дзейнічаць іхнай зброяй: парушэнне – заява!», – заявіў Кастусь Жукоўскі.

 

 

 

belsat.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика