Каму не трэба эпатаж, ці пра бар’еры ў свядомасці

Маладога чалавека з інваліднасцю грамадства і так вылучае між іншых, а пры гэтым ён жадае усяго толькі  жыць, вучыццца і працаваць.

Гэтыя людзі – тыя, чыя дзіцячая хвароба не вылечылася, хто атрымаў ускладненні пасля іншых захворванняў ці патрапіў у аварыю. Адныя застаюцца дома, іншыя – працуюць, стасуюцца і займаюцца спортам.«Я прыняла сябе такой, якая ёсць. Так, было складана. Думала пра гэта і толькі паступова прыйшла да поўнага прыняцця сябе. Спатрэбілася каля 10 год, – расказвае Алена Сазончык з грамадскай арганізацыі «Геном надзеі», юрыст па прафесіі. – Не думаю, што я не як усе – людзі розныя, і кожны мае асаблівасці.»

ВНУ з бар’ерамі

SONY DSC«Моладзь з інваліднасцю  сутыкаецца з больш вострымі праблемамі, чым іх дарослыя калегі па асаблівасцях, – разказвае Сяргей Драздоўскі, каардынатар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю». – Перад імі крытычна стаіць пошук сябе ў жыцці, адукацыя, пошук сваёй занятасці.»

Калі сталым людзям набалелі пытанні выплатаў, даступнасці паслуг і г.д., то моладзь, напрыклад, цікавіць магчымасць паступіць у ВНУ. Маладая пісьменніца Ксенія Шталянкова навучаецца ў ЕГУ; Мікіта Трафімовіч, маркетолаг, скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Яны – матываваныя маладыя людзі, якія імкнуцца пераадолець не такі ўжо безбар’ерны асяродак. Але ж такія не ўсе.

Недасяжнасць добрай адукацыі – праблема, з якой сутыкаецца кожны малады чалавек на вазку, калі пачынае задумвацца аб будучыні: настаўнікі могуць прыходзіць на дом, ты ў школе адначасова ёсць і няма; можна за жыццё прыйсці ў школу 1 верасня ў першым класе і атрымаць атэстат у апошнім.

«Трэба пачынаць з падрыхтоўкі. У першую чаргу, з адукацыі. Ёсць вельмі шмат інвалідаў, якія нават школу не скончылі. Па медыцынскіх паказніках фізічна яны працаваць не могуць, а адукацыі ў іх няма. Вось толькі што я магу зрабіць у гэтай сітуацыі?» (працадаўца з даследвання «Офіса па правах людзей з інваліднасцю»).

Людзі з пэўнымі адхіленнямі ўпэўненыя: даступны асяродак – пандусы, ліфты, лесвіцы – гэта важна, але не першае. «Бар’еры знаходзяцца ў чалавечай свядомасці. Ім…(людзям з інваліднасцю – аўт.) не даецца шанса на развіццё, на спробу даказаць раўнапраўе» (з кнігі «Преодоление» А. Тамковіча).

Стыгматызацыя ў соцыюме

Моладзі сярод людзей з інваліднасцю няшмат. Большасць – людзі сталага ўзросту. Такая моладзь, паводле Сяргея, з меншай цікавасцю прыходзіць у грамадскія арганізацыі, затое лепш інтэграваная ў грамадства – у камунікацыю, навучанне – і менш за старэйшых «выціснутая» з соцыюму.

Bangladesh DisabledСяргей Драздоўскі адзначае стыгматызацыю гэтай групы людзей – не яны жадаюць вылучацца праз таленты ці эпатаж, а іх вылучае грамадства. Гэта замінае поўнаму ўключэнню ў соцыюм: «Стыгматызацыя ёсць, і яна даходзіць да горшых праяваў. Крыху лепшая сітуацыя ў вялікіх гарадах, і зусім крытычная ў маленькіх.»

Аб стыгматызацыі сведчыць і тое, што толькі 23% насельніцтва краіны сёння лічаць правільным стварэнне роўных умоваў для людзей з інваліднасцю, якія дазволілі б ім самастойна і паўнавартасна жыць і працаваць.

«Ніхто не кажа, што справа ў захворванні ці ў інваліднасці»

«Звычайна, калі чалавек прыходзіць уладкоўвацца на працу, ніхто не кажа яму, што справа ў захворванні ці ў інваліднасці, – расказвае Алена Сазончык. – Ніякі працадаўца не будзе выказваць меркаванне на гэты конт – ён на працоўным месцы і выконвае абавязкі на пасадзе. Як любому чалавеку, скажа: «Вы не падыходзіце» альбо «Мы вам тэлефануем» – і не патэлефануюць. А простай адмовы і не можа быць – гэта супярэчыць заканадаўству.»

-Ці часта навакольных бянтэжыць інваліднасць чалавека?

-Людзі рэагуюць па-рознаму: нехта вельмі ветліва і з разуменнем, а нехта – наадварот… Мне падаецца, што так, і тады яны цябе не заўважаюць увогуле, адводзяць вочы, праходзяць праз цябе. Ім, напэўна, прасцей так, бо яны не ведаюць, як сябе павесці: у чарзе, транспарце, на вуліцы.

www.facebook.com

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика