Інтэрнэт ад лямпачкі. Час Wi-Fi адыходзіць, пачынаецца эра Li-Fi

Навукоўцы тэстуюць новыя тэхналогіі, якія дазволяць перасылаць дадзеныя з дапамогаю святла. Бяздротавая перадача дадзеных стане ў тысячы разоў хутчэйшай.

Эксперымент адбыўся ў адным з будынкаў Таліна. Выявілася, што Li-Fi значна перавышае магчымасці добра вядомага нам Wi-Fi. Падчас тэстаў хуткасць перадачы дасягала 1 Гб/с, што ў 100 разоў больш за сярэднюю прапускную здольнасць Wi-Fi.

Li Fi2

Ідэя стварэння новай тэхналогіі прыйшла да Харальда Хааса з універсітэта Эдынбурга. Падчас лабараторных выпрабаванняў яму ўдалося дасягнуць максімальнай хуткасці перадачы дадзеных на 224 ГБ/с. Гэта ў лабараторных умовах! Але і дасягнутая ў Таліне хуткасць 1 Гб у секунду ўражвае. Тым больш што Li-Fi павінен быць значна больш бяспечным за добра вядомы нам Wi-Fi. Святло не можа пранікаць скрозь сцены, таму такая сетка лепш абароненая ад хакераў.

intex-press.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика