Пасля доўгай падрыхтоўкі і пошукаў “Шэфаў” нам удалося знайсці падтрымку дзякуючы якой вырабілі 9 камандных камплектаў саколак(маек), сувеніры , кубкі для пераможцаў турніру. Намінацый ў гэтым турніры будзе шмат – 1,2,3, Месцы.
Кубкі – “Надзеі”, “За волю да перамогі”, “Лепшая каманда палеткаў”,”Лепшы бамбардзір” “Лепшы брамнік” ” Самы сумленны суддзя”!
Фармат турніру, такі як і у мінулым годзе – 2 падгрупы!
Планы : – акрамя падвядзення турніру – добраўпарадкаваць спартовыя пляцоўкі у Гомлі і Чонках.
Працы не шмат, але гуляць будзе значна лепш – спартовую пляцоўку у кожны двор 🙂 заместа гарэлачнай крамы!
Пра гісторыю свае краіны не забудзем-лепшыя удзельнікі “Талок”па добраўпарадкаванні спартыўных пляцовак, паедуць у 2-х дзённую захапляльную вандроўку па месцах звязаных з БЕЛАРУСКАЙ гісторыяй і культурай !
Таксама плануецца наведванне:
“Беларускіх мальдываў”
“Беларускай Скандынавіі”
Да сустрэчы на турніры!