“ІНДЭКС ЦЭНЗУРЫ” ПРЫМАЕ НАМІНАЦЫІ НА ПРЭМІЮ Ў ГАЛІНЕ СВАБОДЫ СЛОВА

“Індэкс цэнзуры” – міжнародная арганізацыя, якая абараняе свабоду выказваньня меркаваньняў і змагаецца супраць любых формаў цэнзуры, прымае намінацыі на прэмію ў галіне свабоды слова. Узнагарода закліканая адзначаць людзей, якія змагаюцца за свабоду выказваньня меркаваньняў у самых складаных і небясьпечных умовах.

“Індэкс цэнзуры” запрашае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, СМІ й мэдыя-арганізацыі намінаваць людзей і арганізацыі, якія вартыя быць адзначанымі й атрымаць узнагароды. Прэміі “Індэксу цэнзуры” прысуджаюцца ў чатырох катэгорыях: праваабаронца, грамадзянская актыўнасьць у галіне лічбавай журналістыкі, журналістыка й мастацтва.

Намінацыі прымаюцца праз анляйн-форму.

Пераможцы конкурсу будуць запрошаныя ў Лёндан у красавіку 2016 году для атрыманьня ўзнагародаў і змогуць навучацца па стыпэндыяльнай праграме дзеля працягу сваёй дзейнасьці, скіраванай на паляпшэньне сытуацыі са свабодай слова.

Апошні тэрмін падачы намінацыяў: 19 кастрычніка 2015 г.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика