Site icon Spasemstranu

Гурт «Дзецюкі» прэзентаваў кліп на песню «Лясныя браты»

Гарадзенскі гурт «Дзецюкі» зняў кліп да песні «Лясныя браты» пра змагароў супраць бальшавікоў ды нацыстаў.

Кліп на песню “Лясныя браты” з альбома “Гарадзенскі гармідар” вырашылі здымаць у лясах пад Горадняй ля самай літоўскай мяжы, піша budzma. У якасці акцёраў выступіў гурт амаль у поўным складзе ў форме партызанаў 1940—1950-х гадоў. Як рэжысёр і аператар за справу ўзяўся Антон Цялежнікаў, вядомы сваімі дакументальнымі стужкамі “Беларускі супраціў” ды “Праклятыя і забытыя”, у якіх ідзецца пра невядомыя старонкі нацыянальнага супраціву падчас ды пасля Другой сусветнай вайны.

Exit mobile version