Пулітцэраўскі цэнтар асьвятленьня крызысаў абвяшчае конкурс трэвэл-грантаў для працы над журналісцкімі матэрыяламі на тэмы, якія маюць важнае міжнароднае значэньне.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, пісьменьнікі, фатографы, прадусары радыёпраграмаў, рэжысэры й фрылянсэры з усяго сьвету.
Сума грантаў залежыць ад праекту. Сярэдні памер фінансаваньня – ад 5000 да 15 000 даляраў ЗША. Заяўкі прымаюцца цягам году.
Больш інфармацыі пра ўмовы конкурску – па спасылцы.
Паводле baj.by