ГРАНТЫ НА КАМПАНІІ ПА ПРАСОЎВАНЬНІ САЦЫЯЛЬНЫХ ФІЛЬМАЎ

Фундацыя “Bertha BRITDOC Connect” (Брытанія) прапануе кінэматаграфістам гранты на правядзеньне кампаніяў па прасоўваньні дакумэнтальных фільмаў. Памер грантаў складае ад 5 тыс. да 50 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

Фундацыя падтрымлівае стратэгічныя кампаніі па прасоўваньні незалежных дакумэнтальных фільмаў сацыяльнай праблематыкі, якія могуць паслужыць штуршком для рэальных зьменаў на мясцовым, рэгіянальным або глябальным узроўні. Фундацыя фінансуе рэдакцыйную падтрымку, аплату трэнінгаў па паводзінах у агрэсыўным зьнешнім асяродзьдзі, юрыдычныя кансультацыі ў працэсе вытворчасьці фільму й на стадыі пост-прадакшн.

Да ўдзелу запрашаюцца кінэматаграфісты-дакумэнталісты.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку. Патрабаваньні да заяўкі – па спасылцы.

Паводле oeec.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика