З мэтай падтрымкі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці й дэмакратыі ў Беларусі Амбасада Каралеўства Нідэрляндаў прапануе дзьве грантавыя праграмы – Фонду правоў чалавека й праграму малых праектаў МАТРА. Амбасада будзе прапаноўваць гранты ня большыя за 25 000 эўра.
Праекты праграмы МАТРА павінны спрыяць працэсам трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, спрыяць стварэньню моцнай грамадзянскай супольнасьці, якая ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьцi Беларусі.
Прыкладамi прымальных малых праектаў зьяўляюцца наступныя ініцыятывы:
— па ўмацаваньні вяршэнства закону;
— накіраваныя на папулярызацыю грамадзкага ўдзелу ў разнастайных працэсах;
— стымулюючыя й падтрымліваючыя грамадзянскую актыўнасьць;
— па павышэньні ўплыву няўрадавых арганізацыяў на трансфармацыйныя працэсы;
— разьвіваючыя інавацыйную адукацыю ў актыўным грамадзтве;
— зьмяняючыя стаўленьне грамадзтва да фундамэнтальных правоў чалавека.
Да удзелу запрашаюцца НДА і грамадзкія ініцыятывы.
Заяўкі павінны суадносіцца з апісанымі мэтамі праграмаў МАТРА і Фонду правоў чалавека; працягласьць праектаў не павінна быць больш за 12 месяцаў; мэтавая група праектаў павінна несьці частку выдаткаў ці працы.
Заяўкі на гранты мусяць быць пададзеныя на ангельскай мове праз эл. адрас: war-matra@minbuza.nl.
Удакладніць пытаньні магчыма праз скайп Matra.Kap ці праз тэл. +48 22 559 12 51.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 жніўня 2014 г.
Азнаёміцца з прыкладам праектнай заяўкі можна па спасылцы.