Site icon Spasemstranu

ГРАНТЫ ДЛЯ ІНАВАЦЫЙНЫХ ІДЭЯЎ

Эўрапейскі культурны фонд выдае гранты на праекты міжсэктарнага супрацоўніцтва, якія накіраваныя на фарміраваньне “грамадзкай прасторы”. 50 найбольш інавацыйных ідэяў, якія выбяруць арганізатары, будуць прадстаўленыя заяўнікамі ў 23-25 кастрычніка 2014 г. ў Марсэлі (Францыя).

Да удзелу запрашаюцца прыватныя асобы, калектывы ці арганізацыі, якія працуюць у сферы мастацтва ці культуры, а таксама ў іншых галінах і сэктарах грамадзтва – навуцы й адукацыі, экалёгіі, гандлі й прамысловасьці, сацыяльнай дапамозе й ахове здароўя. Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі, зьвязаныя з вандроўкай у Марсэль, для аднаго прадстаўніка кожнага праекта. Арганізатары запусьцілі # PublicSpaceis кампаніі ў інтэрнэце. 9 ліпеня з 12.00 да 13.00 можна будзе задаць пытаньні арганізатарам па адрасе # askECF праз Facebook ці Twitter. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2014 г. Больш інфармацыі – па спасылцы.

 

Exit mobile version