Сусветная праграма Ельскага ўнівэрсытэту – “Лідэры сьвету” (Yale World Fellows Program) – у кожным навучальным годзе прыцягвае будучых выдатных дзеячаў з усяго сьвету, якія зробяць значны ўнёсак у разьвіцьцё сваіх краінаў у будучым. Праграма накіраваная на тое, каб падтрымаць маладых лідэраў, разьвіць у іх навыкі крытычнага мысьленьня, стратэгічнага плянаваньня й дапамагчы ім усталяваць міжнародныя кантакты.
Прыярытэтныя накірункі: дзяржаўнае кіраваньне, бізнэс, недзяржаўныя арганізацыі, рэлігія, мэдыя, мастацтва.
Акрамя адмысловай адукацыйнай праграмы, стыпэндыяты могуць слухаць любыя курсы, якія праходзяць у Ельскім унівэрсытэце.
Працягласьць праграмы складае 4 месяцы – зь сярэдзіны жніўня па сьнежань 2015 года. Грант пакрывае ўсе выдаткі кандыдата, а таксама ўключае стыпэндыю.
Патрабаванні да кандыдатаў:
— ня меньш за пяць гадоў працы ў абранай сфэры;
— вольнае валоданьне ангельскай мовай;
— грамадзянства любой краіны, акрамя ЗША.
Перавага аддаецца кандыдатам, якія ня маюць вопыту вучобы або працы ў ЗША.
З умовамі й правіламі аплікацыйнага працэсу можна пазнаёміцца па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 3 сьнежня 2014 г.
У лютым-сакавіку 2015 г. будуць абраныя паўфіналісты конкурсу, зь якімі будзе праведзена тэлефоннае інтэрв’ю. У красавіку будуць абвешчаныя канчатковыя вынікі.
Больш інфармацыі пра праграму – па спасылцы.
Паводле adukacyja.info