І чуў за сабою гучны голас, быццам трубны, які казаў:
Я ёсьць Альфа і Амега, Першы і Апошні; тое, што бачыш, напішы ў кнігу …(Адкрыцце ад Яна)
Металічны пыл, скрэжат драблённага металу і выбухі, гэта не здымкі новага фільма пра апакаліпсіс. Гэта рэальнае будзённае жыце жыхароў аднаго з раёнаў Гомеля. Побач з дамкамі якіх размешчана прадпрыемства» Гомельдругчермет» Па звароце якіх выехаў наш карэспандэнт.
Сустракала нас чалавек 25 — людзі усіх узростаў.
«Амаль у кожнай хаце — хворыя на анкалогію» скардзіцца кабета з маленькім дзіцем на руках . Жыхары звязваюць дадзены факт з тым што у 90 гады мінулага стагоддзя сюды вазілі на перапрацоўку радыеактыўны метал, пыл ад якога асядаў у іх на падворках і агародах — але радыяцыя не бачна і не стала гэта апошняй кропляй . Апошняя кропля — «Шродарная устаноўка» працаваць якая пачала зімой — і прыйшоў апакаліпсіс…
«Я не апранаўся і выбег на вуліцу у чым быў — думаў вайна пачалася » распавядае жыхар дома які месціцца на супраць завода, відавочца выбуху на заводзе. Нібыта у пацверджанне яго слоў «завыла сірэна»
Але прадстаўнікі завода сцвярджаюць што быў проста»хлапок»
Разам з адным з жыхароў мы накіраваліся на яго падворак размешчаны хат праз 10 ад завода — але гук ад працы завода,вібрацыя былі чутны і там+ пыл які тонкім слоем пакрыў усе — вокны, падаконнікі,сам падворак і зеляніну на агародзе — сапраўдны фільм катастрофа.
«У нас хто нічога не пытаў перад тым як будаваць завод побач з нашымі дамамі, тым больш усталяваць новае абсталяванне — драбільную устаноўку . » Завод «прыйшоў» сюды пасля- спачатку былі нашы дамкі » Кажа Валянціна Паўлаўна,жыхарка вуліцы Танкавай што месціцца побач з заводам.
Мы скардзіліся і на завод і у адміністрацыю раёна але нам сказалі» Што Вы хочаце? Вы жывяце у завадской зоне» Удакладняе сітуацыю малады мужчына.
Выслухаўшы жыхароў мы накіраваліся у адміністрацыю ПВУП «Гомельдругчармета» якая месціцца далёка ад завода — у ціхім куточку каля возера…
Дырэктара на месцы не было — быў галоўны інжынер, ён пагадзіўся нас прыняць. Выслухаўшы нас, распавёў — на заводзе абсталяванне адпавядае нормам і стандартам, як з пункту гледжання бяспекі так і па санітарных нормах. Але паабяцаў уласна сустрэцца з жыхарамі і паразмаўляць каб вырашыць спрэчныя пытанні.
Вяртаючыся да дому — магчыма пад уражаннем убачанага і пачутага, я адчуваў нейкі непрыемны смак — смак іржы. Іржы якую бачна і той якая за апошнія 20 год, праела беларускае грамадства у якім чалавек — нішто. Галоўнае — прагнозны паказчыкі і выкананне указанняў! Але дзеля каго ?