Гісторыя аднаго злачынства або Гомельская Народная Рэспубліка існуе?

У цяжкі для Ўкраіны час
Трэба абазначыць, хто для цябе украінцы.
Я вызначыўся, вывесіўшы над сваім домам нацыянальны сцяг Украіны…
“Нехта ламае нам брамку – мне страшна!”- Закрычала Алеся і падбегла да маці
“Кастусь нехта ломіцца да нас, ты чуеш?” – Спалохана вымавіла жонка Алена.
Я падышоў да акенца на другім паверсе і заўважыў здаровага метра пад 2 чалавека, які біў нагой ва ўваходную брамку майго дома і крычаў: “Выходи бл..дзь, фашист. Что ты тут повесил за тряпку фашистскую? Под ней русских людей убивает хунта и каратели фашистские на ДОНБАССЕ! Что тебе власть не нравится? Я бы вас ВСЕХ бл.дзь как СТАЛИН в 1937… Лукашенко расплодил фашистов …” Скоро и мы придем к власти создадим Гомельскую Народную Республику …
“Што табе трэба ватнік? Расійскіх каналаў наглядзеўся і выйшаў на паляванне?”-
Запытаўся я незнаёмца.
Незнаёмец падбег насупраць вакна і пачаў крычаць:
“Как власть допускает такое? Что за тряпка фашистская висит над домом не нравится она мне, убери нах..й и выходи будем разбираться, раз власть разобраться не может, потому что Лукашенко сам на половину бандеровец и хахол, то я разберусь к х.ям со всеми. Расия скоро и к нам придет…”
“Кум пашли отсюда, нах.я тебе это? Я же говорил — идем догнаться и все, не трогай” – паклікаў нападніка чалавек, які стаяў метраў за 10 ад маёй хаты.
Я зачыніў вакно і пайшоў на вуліцу ,каб затрымаць злачынцаў і выклікаць міліцыю.
А жонка паднялася на 2-гі паверх і стала здымаць усё на відэа.
Адчыніўшы вялікую браму, я зразумеў што нападнік быў адзін, хаця уся яго п’яная кампанія складалася з трох чалавек. Два яшчэ мусіць усведамлялі наступствы, таму не ўдзельнічалі ў нападзе і трымаліся падалей, а мужчына, які быў больш рослы за іх, мусіць аказаўся больш падвержаны ўлыву “тэлебачання ад Кісялёва”, пачаў крычаць нешта пра фашыстаў, анучу і гнілую беларускую ўладу, якая ўсё гэта дапусціла.
“Вы зрабілі крымінальнае злачынства і я выклікаю міліцыю”, папярэдзіў я злачынцу, а жонка тым часам з вакна пачала весці відэаздымку.
Злачынца трохі перастаў лаяцца матам, але пад уздзеяннем выпітага алькаголю і порцыі «зомбарэчыва» ад ”Кісялёва і к” працягваў абразліва выказвацца ў бок Украінскага сцяга і выклікаць мяне на размову на вуліцу – “Няма праблем”, адказаў я і выйшаў . Злачынец нешта распавядаў пра дзядоў, якія ваявалі, пра бацьку, які загінуў на вайне і іншае ў перамешку з цытатамі “расейскага” тэлебачання .
Я паўтарыў яму яшчэ раз, што ён здзейсніў,крымінальнае злачынства і паўторна выклікаў міліцыю. Тым часам падышоў трэці з іх кампаніі, сам злачынца пабег у СІЗа і ўвесь час па дарозе крычаў: ”Сейчас я им сообщу и тебя посадят фошист навешал тут флагов фошистских я найду управу на тебя» Злачынец забег у СІЗа і праз хвіліну выбег. Я зноўку выклікаў міліцыю і ў чарговы раз патлумачыў, што спрабую затрымаць злачынцу і яго сяброў, якія знаходзяцца на вуліцы ў стане алкагольнага ап’янення і адзін з іх зьдзейсніў напад на мой дом .
Міліцыя не ўклалася ні ў 7 хвілін ні ў 15. За гэты час паспелі падцягнуцца сабутыльнікі нападніка і пачалі ўсе разам распавядаць мне, што я фашыст, на Украіне таксама фашыстоўская ўлада, а наша ўлада іх пакрывае… Тлумачыць ахвярам “зомбаскрыні” сэнсу не было – я проста чакаў міліцыю і спрабаваў нейкім чынам іх затрымаць, каб не разбегліся.
Нарэшце прыйшлі міліцыянты, павіталіся за руку са злачынцам.    Пасля недоўгай размовы з міліцыянтамі нападнік   пачаў некаму тэлефанаваць, пры гэтым брудна лаяўся, але міліцыянты не рэагавалі ні на што, нягледзячы на мае патрабаванні прыняць меры да парушальнікаў закону, затрымаць іх за парушэнне грамадскага парадку і пачаць следчыя дзеянні. Потым міліцыянты паведамілі мне, што паедзем усе разам у аддзел для разбіральніцтва, а на маё патрабаваньне зняць адбіткі ботаў з брамкі, апісаць адзенне і абутак злачынца, каб было прасцей даказаць віну нападнікаў – міліцыянт (старэйшы па званню) паведаміў: “идите домой и не провоцируйте — участковый придет к вам сегодня и опросит”.

 

OLYMPUS DIGITAL CAMERAOLYMPUS DIGITAL CAMERAOLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

Ні ўвечары ні заўтра да нас ніхто не прыйшоў, і толькі пасля неаднаразовага тэлефанавання, прыйшоў участковы, узяў тлумачэнне і ўжо 3 месяцы мне дасылаюць ліпавыя адказы і адмовы як з МУС, так і пракуратуры.
Тое ж самае было і са “справай Піліпца” ў Гомелі, калі я яшчэ да пачатку крымінальных спраў паведамляў, што ў Гомелі адбываюцца злачынствы ў сферы нерухомасці з удзелам кіраўнікоў горада…

Але мне дасылалі адпіскі практычна тыя самыя людзі, якія шлюць і зараз – вось так ГНР і ствараць не трэба, яна на практыцы ўжо ёсць, засталося толькі аб’явіць аб гэтым, інакш як патлумачыць факт нерэагавання на крымінальнае злачынства і не правядзення следчых дзеянняў. Ёсць адбіткі абутку, ёсць затрыманыя злачынцы ў абутку, а каб параўнаць адбіткі абутку на брамцы вялікага розуму не трэба ды і высілкаў…
Чаму супрацоўнікі міліцыі не знялі адбіткі абутку на нападніках?
Чаму не параўналі адбіткі абутку нападнікаў і тыя што засталіся на брамцы?
Чаму яны адпусцілі людзей у нецявярозым стане якія лаяліся ў грамадскім месцы?

Што заставалася зрабіць каб знайсці праўду?
Правільна – напісаць ліст-зварот Прэзідэнту Украіны, што зараз я і зрабіў:
Прашу праз СМІ ў законнаабранага прэзыдэнта Украіны, Пятра Аляксеевіча Парашэнка, дапамагчы прыцягнуць да адказнасці злачынцаў, якія здзекваюцца з УКРАІНСКІХ нацыянальных сімвалаў, а людзей за падтрымку ўкраінскага народа ў цяжкі для іх час абзываюць фашыстамі, нацыстамі і іншымі словамі з лексікона “кіселевых і к”.
А паколькі выпадкаў з дыскрэдытацыяй нацыянальных сімвалаў Украіны і затрыманняў за ўзняты Украінскі сцяг ужо шмат, спытаць у свайго беларускага калегі ці ведае ён аб гэтым, а калі ведае, то чаму такое адбываецца, бо менавіта дадзены факт і іншыя сведчаць, што словы аб падтрымцы Украіны з боку беларускіх чыноўнікаў разыходзяцца са справамі.
Адказ з міліцыі пракладзены:Адказ з МВД 001Адказ МВД 2 001

 

Адказ МУС 3 001

Чакаем рэакцыі афіцыйнага Менска і Кіева…

Кастусь Жукоўскі.  Спецыяльна для ТВ

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика