Гомельская кааліцыя «Наша альтэрнатыва» зладзіла вандроўку-талаку ў вёску Чарацянка, Гомельскага раёна, на тэрыторыі якой знаходзіцца Успенская царква, сярэдзіны 19-га ст.
Царкве даўно патрабуецца рамонт, таму з мэтай прыцягнення ўвагі магчымых спонсараў была праведзеная фотасэссія ў нацыянальных строях на фоне царквы, а для падвышэння актыўнасці і цікаўнасці месцічаў да лёсу цакрвы правялі інфармацыйную кампанію ды этнаграфічны квэст, пад час якога актывісты збіралі мясцовыя легенды.
Моладзь з гомеля, ня гледзячы на звышпільную ўвагу з боку памежнікаў ды мясцовай міліцыі, прыбралі тэрыторыю вакол царквы, пафарбавалі плот.
PS. Відэа і фота з фота сесіі будуць выкладзены у бліжэйшы час.