Украінцы панаехалі і займаюць тваё працоўнае месца?
Твой сусед – цыган і ты баішся за сваіх дзяцей?
Твой кіраўнік габрэй, мусульмане запаланяюць свет і ва ўсім вінаваты захад?
Прыхоць да нас на «Human Integrity» («Гуманітарны антыфашызм») і мы падкажам, як з гэтым жыць!
12-21 сакавіка 2016 г. Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь(МПГ-Беларусь) далучаецца да агульнаеўрапейскага Тыдню супраць расізму і правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з праявамі дыскрымінацыі, на гэты раз і ў Гомелі!
18 сакавіка (пятніца) а 19:00 пачнецца кінапрагляд фільму “Гран Тарына” у Гомелі (сустрэча ў кантакціку). Мерапрыемста з дыскусіяй пройдзе ў Анты-кафэ «Manhattan» (вул. Працоўная, 3а). Партнерам выступіць мясцовы ТБМ. Фільм “Гран Тарына” распавядае пра ветэрана Карэйскай вайны Уолта Кавальскага, які жыве ў адзіноце ў старым доме. Амерыканцы пакінулі яго квартал, і цяпер вакол яго жывуць адныя азіяты – тыя, з кім ён усё жыццё ваяваў. Здаецца, што ён незаўважна дажыве свой век. Да таго дня, калі нехта спрабуе скрасці ягоны аўтамабіль Гран Тарына…
19 сакавіка (субота) з 17:00 сумесна з ініцыятывай «Актыўным Быць Файна” адбудзецца Ўводны курс у канцэпцыю «Human Integrity»(«Гуманітарны антыфашызм») у Гомелі. Падчас семінара мы паразмаўляем пра тое, што такое сучасны фашызм\расізм і як яму супрацьстаяць. Разбярэмся ў фашызойдных тэндэнцыях і зразумеем, як працаваць над сабой і стрымліваць свайго “унутранага фашысціка/расіста”. Што яшчэ за ён?
Анкета для ўдзелу па спасылцы (дэдлайн – 18.03). Пачатак а 17:00, месца паведамляем пасля запаўнення анкеты.
Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў!
— Каманда Моладзевай Праваабарончай Групы — Беларусь