Гомель. Сустрэча з Валерам Карбалевічам: пра сучаснае і будучыню

sZYcXUQpapgСёння на Палескай 52 адбылася сустрэча з вядомым беларускім палітолагам, аналітыкам, аўтарам кнігі “Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт” В. Карбалевічам. Сустрэча насіла фармат “пытанне-адказ”.

           ПРА ПАДЗЕІ ВА УКРАІНЕ І АНЭКСІЮ КРЫМА

Валер Карбалевіч (В.К.)

Рэферэндум быў незаконны. Не можа быць, каб 97% людзей было “ЗА”. Бо вырасла цэлае пакаленне людзей, якія вучыліся ва ўкраінскіх школах, служылі ва ўкраінскім войску з прысягай на вернасць Украіне, жылі ў грамадстве, уседамляючы сябе грамадзянамі Украіны. Этнічных рускіх там толькі 58%. Астатнія лічбы ніяк не могуць быць тры адсоткі. Да ўлады там было прыведзена лаяльнае Крамлю кіраўніцтва, якое “забяспечыла яўку”. Назіральнікі ад АБСЕ былі не дапушчаны на паўвостраў пад стрэламі ў паветра. А сярод т. зв. замежных назіральнікаў за выбарамі былі заўважаны людзі, якіх часам можна бачыць і на нашых “элегантных перамогах”.

                       ПРА СЯБРОЎСТВА З КІТАЕМ

  В.К. “Сяброўства з Кітаем складаецца на ўмовах выйгрышу Кітая. Кітай практычна не дае нам “чыстых” крэдытаў і інвестыцый – калі даюць, то мізер. Мясніковіч падчас зімовага візіту ў Кітай крытыкаваў кітайскае кіраўніцтва за аднабокасць палітыкі.

 Смалявіцкі праект фактычна завіс. Улады хацелі стварыць там афшорную зону льготнага падатка. Кітайцы ведаюць, што, згодна з пагадненнем у рамках Мытнага звязу, да 2017 ліквідуюцца ўсе падобныя афшорныя зоны. Пад пытаннем і свабодныя эканамічныя зоны. Таму кітайцы не спяшаюцца ўкладаць сродкі туды.

 

                       АБ АДЗІНЫМ КАНДЫДАЦЕ

  Валер Карбалевіч.

Пару слоў аб выбарах.. Ідэя байкота – гэтая “дзіцячая хвароба левага напрамку” сёння непапулярна. Байкатаваць магчыма толькі тады, калі будзе толькі Лукашэнка ды Гайдукевіч. Для рэальнай перамогі патрэбны адзіны кандыдат і кансалідацыя ўсёй супольнасці.

  Вобраз адзінага кандыдата (пытанне з залі)

  В.К. “Гэта па-любому не адзін з лідараў сённяшняй апазіцыі. Бо негатыўны рэйтынг лідараў апазіцыі сёння горшы, чым у Лукашэнкі. Што такое негатыўны рэйтынггэта калі на пытанне, за якога кандыдата вы не прагаласуеце ніколі, называюць прозвішча апазіцыйнага лідара.

 Наконт т.зв. “дня цішыні” пасля абвяшчэння пераможцы такое пагадненне мусіць быць падпісана разам з лідарамі апазіцыі. Можна падпісаць, толькі на ўмовахліквідацыі датэрміновага галасавання, увядзення ўсклад сяброў выбарчых камісіі незалежных назіральнікаў толькі на такіх умовах можна ўступаць у нейкія пагадненні…

                            ПРА БЕЛАРУСКУЮ АЭС

 В.К. “Наша АЭС мусіць будавацца цалкам на расійскі крэдыт. Пакуль там ідзе будаўніцтване больш. Але неўзабаве перад уладамі паўстане шэраг пытанняў: куды дзяваць лішнюю электраэнергію? Расія не будзе яе купляцьгэта адназначна.

Вядома, што пад Калінінградам Расія таксама будавала падобны аб’ект, які павінен быў быць увязаны з беларускай АЭС у адзіную энергасістэму.

В.К. “Так, але потым за нерэнтабельнасцю праекта расійскі бок згарнуў работы. Таму ніякай адзінай сістэмы не будзе. Наша АЭС не будзе прыбытковай па прычыне адсутнасці сбыту лішкаў энергіі. Па такой жа прычыне зачынілі будову АЭС у Калініградзе. А нашы вырашылі будаваць па-любому. Якія будуць наступствы, эканамічныя і экалагічныя, невядома нікому з нас.

ПРА АНЭКСІЮ РАСІЯЙ БЕЛАРУСІ, СМЕРЦЬ ЛУКАШЭНКІ І ПАВОДЗІНЫ СІЛАВІКОЎ У ПАДОБНЫХ СІТУАЦЫЯХ           

  Што будзе, калі нечакана Лукашэнкі не стане фізічна? Як павядуць сябе сілавікі ў такой сітуацыі? Ці не пагражае нам з’яўленне злачынных груповак з сілавых структураў?

В.К. “Калі заўтра Лукашэнкі не стане па фізічнай ці іншай прычыне, адбудзецца поўнае перафарматаванне беларускай палітычнай думкі, алгарытмаў дзеянняў палітыкі, а таксама перазагрузка адносін улада-народ.

Сілавікі, хутчэй за ўсё, не пойдуць на аўтаматызацыю сваіх структур і перадзел сфер уплывуу нас проста няма такіх традыцый. Але і выключаць такога наўпрост нельга. Верагодна, што калі ўлічыць несамастойнасць нашых сілавых структур, іх залежнасць ад каманды “зверху”, яны проста прыціхнуць і будуць назіраць, хто прыйдзе да ўлады”.

  Гутарка са спадаром Карбалевічам атрымалася цікавай. Канешне, многае засталося па-за кадрам. Казаў ён і пра імперскія амбіцыі Расіі, пра прамую залежнасць даверу да Пуціна ягонага электарату ад далейшага прасоўвання расійскіх войскаў на Украіну. Калі давер трохі знізіцца, яго падвысяць анэксіяй Данбаса. Таксама аналітык закрануў тэму герояў Украіны, сказаўшы, што ўкраінцы самі маюць права абіраць героя свайго народа, нават калі гэта Бандэра. І што не зусім добра, калі пеняюць на Бандэру людзі, што носяць на мітынгах партрэты Сталіна. Колькі жыццяў пагубіў Сталін?

  Нажаль, усё канчаецца. На развітанне Валер Карбалевіч падпісаў некалькі экзэмпляраў сваёй кнігі “А. Лукашэнка. Палітычны партрэт”.

 Андрэй Папоў

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика