ГЛЯБАЛЬНЫ ФОРУМ ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ, МІРУ Й БЯСЬПЕКІ

21-22 жніўня 2015 г. у Іарданіі пройдзе Глябальны форум па справах моладзі, міру й бясьпекі. Мэта форуму – дамовіцца аб адзінай канцэпцыі й дарожнай мапе супрацы з маладымі людзьмі ў прадухіленьні канфліктаў, процідзеяньні гвалтоўнаму экстрэмізму й усталяваньні трывалага міру.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя лідэры ад 15 да 35 гадоў, прадстаўнікі арганізацыяў, ініцыятываў, суполак, якія займаюцца пытаньнямі мірабудаўніцтва, зьмяньшэньня гвалту, барацьбы з экстрэмізмам. Удзельнікі мусяць валодаць адной з трох моваў: ангельскай, французкай, арабскай.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-заяўку.

Удзельнікі будуць адабраныя па крытэрах матывацыі й вопыту. Арганізатары забясьпечаць балянс у пляне ўзросту, полу, геаграфіі й разнастайнасьці сярод удзельнікаў.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на падарожжа, візы й пражываньне.

Апошні тэрмін падачы заявак: 24 траўня 2015 г. (22.00 па Нью-Ёрку).

Больш інфармацыі – па спасылцы.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика