«Герояў году-2014» у беларускай музыцы назавуць 12 снежня

Весьці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, а пераможцаў абвесцяць уладальнікі мінулай прэміі.

Музычны інтэрнэт-партал Tuzin.fm традыцыйна падводзіць вынікі году ў дзень супадзеньня магічных лічбаў: «тузін» гэта і ёсць дванаццатка, таму для канцэрту абраная дата 12.12. У гэты дзень будуць абвешчаныя пераможцы ў намінацыях «Адкрыцьцё году» і «Гурт году». У вялікім канцэрце з гэтай нагоды возьмуць удзел па тры прэтэндэнты ў кожнай з намінацый – гурт Сяргея Башлыкевіча Leibonik, беларускамоўны індзі-рок гурт Bristeil, заснаваны вакалістам Haire Peace Salon Алегам Вялем, праект Жэні Кучмейны з Іўя .K і гарадзенскія фолк-панкі Dzieciuki, рамантычны гурт Navi ды чароўная берасьцейская каманда Landau адпаведна.

Найлепшых у кожнай з намінацыяў назавуць уладальнікі леташняй прэміі. «Гэта падзея можа стаць нечым падобным да Новага Году для музыкаў. Кропка, ад якой можна азірнуцца і паглядзець, што ты зрабіў, добра гэта ці не. Я быў вельмі шчасьлівы, калі пачуў, што “Героямі 2013 году” стаў гурт Re1ikt. Гэта дае неверагодную падтрымку, зараджае энергіяй больш чым на год! Я думаю, што прызнаньне “Героямі” дапамагае кожнаму музыку рабіць сваю нялегкую, але добрую справу», – кажа Алесь Дземідзенка, лідар мінулагодніх «Герояў году». «Калі цябе называюць дэбютам году, табе даюць аванс. Летась дзякуючы прэміі “Тузіна” на нас зьвярнулі ўвагу музычныя крытыкі і новыя слухачы», – заўважае Мікіта Найдзёнаў, лідар гурта Hurma.

Акром таго, на канцэрце 12 сьнежня будуць адзначаныя пераможцы ў намінацыях «Кліп сэзону», «Альбом сэзону» і «Песьня сэзону» паводле галасаваньня cлухачоў на партале Tuzin.fm. З гэтай нагоды з сэтам на прэміі выступіць «Аляксандра і Канстанцін» пашыраным складам. Менавіта іх альбом «М1» быў прызнаны найлепшым.

Весьці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, вядомы сваімі артыкуламі пра стан сучаснай культуры, яскравымі прамовамі, лекцыямі і тэлеперадачамі.

Ніжэй падаецца расклад вечара 12.12. у клубе «Піраты»:

19.00 Bristeil

19.25 Navi

19.40 Landau

20.10 A&K

20.20 Leibonik

20.45 .K

21.05 Dzieciuki

21.30 біс-сэт «Герояў году»

КАНЦЭРТ «ГЕРОІ ГОДУ» АД ПАРТАЛУ TUZIN.FM — КВІТКІ НАБЫЦЬ ТУТ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика