У першую гадавіну “Рэвалюцыі годнасці” Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка вырашыў прысвоіць званне Героя Украіны ўсім Героям Нябеснай сотні.
Пра гэта ў сваім Твітары паведаміў прэс–сакратар кіраўніка дзяржавы Святаслаў Цеголко, інфармуе Цэнзар НЕ.
“Прэзідэнт Украіны прыняў рашэнне прысвоіць званне Героя Украіны ўсім Героям Нябеснай Сотні Пра гэта ён паведаміў сваякам загінуўшых.“, – Напісаў ён. Адзін з першых забітых на кіеўскім Майданане стаў беларус Міхаіл Жызнеўскі – малады чалавек загінуў падчас пратэстаў на вуліцы Грушэўскага. Удзельнікі Майдана ведалі яго як беларуса пад бел–чырвона-белым (гістарычным) беларускім сцягам.
«Так кажыце і так рабіце, як якія маюць быць суджаныя згодна з законам свабоды» (Як. 2:12).
Цяжкі шлях да Свабоды і незалежнасці праходзіць Украіна – імперыя жадае крыві і зацягвае назад у арду. Але зваротнага шляху няма. Украінцы у любым выпадку перамаглі і збудуюць вольную эканамічна развітую краіну.
А арду чакае развал – як і усе імперыі свету!
Слава Богу – Слава Украіне