Фотадоказ існавання бардзюраў на месцы, дзе на паперах іх прыбралі

Нажаль Гомель з’яўляецца безбар’ерным горадам толькі  для чыноўнікаў , а насамрэч бардзюры як былі, так і засталіся.

Гарвыканкам адмовіў актывістам кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” у правядзенні суботніка па стварэнні безбар’ернага асяроддзя на вуліцы Савецкай. Намеснік старшыні Андрэеў С.Я. спасылаўся на тое, што працы па стварэнню безбар’ернага асяроддзя ўжо зроблена.

“На скрыжаваннях вуліцы Савецкая з вуліцамі Камсамольская, Жаркоўскага, Ірынінская, Сялянская выкананы работы па паніжэнні бардюраў на пешаходных пераходах”

adkaz

Давярай, але правярай. На скрыжаванні вуліц Савецкая і Жаркоўскага, Савецкая і Ірынінская, Савецкая і Ланге, на пешаходных пераходах бардзюры вышэйшыя за 5 сантыметраў.

Заўважым, што ў будаўнічых нормах сказана: 4.4.8 У месцах перасячэння пешаходных шляхоў з праезнай часткай вуліц, дарог і асноўных праездаў вышыня бартавых камянёў праезнай часткі павінна быць не больш за 0,05 м, пры гэтым не дапускаецца звужэнне праезнай часткі.

bardur bardur2 bardur3

Згодна  «Дзяржаўнай праграмай па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб» за 2011-2015 гады павінен быць павялічана ўдзельная вага аб’ектаў, якія ўлічваюць патрабаванні безбар’ернага асяроддзя, да 70 адсоткаў у цэлым па рэспубліцы.

Наталля так тлумачыць адказ чыноўнікаў:

Высокія бардзюры – гэта праблема нашага гораду, на якую ўжо нават перасталі звяртаць увагу, таму што бардзюры паўсюль. Але бардзюры заўважаюць раварысты, маці з каляскамі, сталыя людзі, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, ды і здароваму чалавеку не вельмі зручна праз іх пераступаць.

Адказ чыноўнікаў прама нам дае паняць, што праца па стварэнню безбар’ернага асяроддзя ў нашай краіне вядзецца, але вядзецца толькі на паперы.

Канешне есць вялікая верагоднасць, што чыноўнікаў падманваюць камунальныя службы, кажучы што бар’ераў няма. А самі чыноўнікі па вуліцы пешшу не ходзяць і не ведаюць, як на самой справе ствараецца безбар’ерны Гомель.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика