Фестываль сярэдневяковай культуры ў Полацку

Свята «Фэст сярэдневяковай культуры «Рубон-2014» пройдзе ў Полацку 23-25 мая.

У гэтым годзе палітра «Рубона» дапоўніцца такімі складальнікамі беларускай самабытнасці, як нацыянальная кухня і музейная этнаграфія: у час свята адбудзецца культурны фестываль, пройдзе тэатралізацыя з выкарыстаннем музейных экспанатаў, будзе прадстаўлена рэканструкцыя гістарычных эпох развіцця Полаччыны.

ў Полацкім райвыканкаме падкрэслілі

Непаўторным каларытам напоўніць свята і сама пляцоўка — фэст пройдзе каля сцен старажытнай Сафіі, вобраз якой па праве можна лічыць адным з турыстычных брэндаў Беларусі.

Полацкае сярэдневяковае свята выклікае цікавасць рыцарскіх клубаў і турыстаў з Расіі, Літвы і Польшчы. У 2010 годзе «Рубон» увайшоў у міжнародны турыстычны праект «Бела Дзвіна». Праграма свята мае спаборніцкі характар: праходзіць турнір лучнікаў, турнір ранняга сярэдневякоўя «Ратна кола» і турніры развітога сярэдневякоўя, а таксама рэйтынгавыя турніры па гістарычным фехтаванні сярод адзіночак і каманд для адбору кандыдатаў у зборную Беларусі, якая абараняе гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах «Бітва нацый» (Украіна).

Белта

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика