Экс-дырэктарка фабрыкі “Слодыч” прысуджаная да 3 гадоў калоніі

f9652afa13ec1f22a847ebea71b60deeБылы дырэктар кандытарскай фабрыкі “Слодыч” Таццяна Селіх прысуджаная да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама яна не зможа займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю, на працягу пяці гадоў. Такое рашэнне вынес 26 мая суд Першамайскага раёна Мінска. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Экс-дырэктара “Слодыч” судзілі за праслухоўванне тэлефонных размоў работнікаў прадпрыемства. У той жа час пытанне аб тым, навошта ёй гэта спатрэбілася, да гэтага часу застаецца адкрытым.

У ходзе судовага працэсу абвінавачаная заявіла, што хацела кантраляваць кіруючы склад на прадпрыемстве і такім чынам абараніць яго ад карупцыі. Аднак бок абвінавачвання настойваў на тым, што рабілася гэта, каб знайсці падставу звольніць некаторых супрацоўнікаў, перадае “Ежедневник”.

Дзяржаўны абвінаваўца прасіў прызначыць Таццяне Селіх пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на пяць гадоў, аднак суд улічыў тое, што абвінавачваных пакрыць прычыненую шкоду (202 млн рублёў за ўстаноўку новых тэлефонных апаратаў за сродкі прадпрыемства).

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика