Дзевяць беларускіх прадуктаў, якія дзівяць іншаземцаў

У кожным айчынным супермаркеце і краме можна знайсці такія рэчы, якія будуць успрымацца як экзотыка ў Заходняй Еўропе і ЗША. «НН» прапануе спіс прадуктаў, якімі можа ганарыцца наша краіна.

Глазураваныя сыркі

Znalezione obrazy dla zapytania глазированные сырки

Адзін з першых беларускіх прадуктаў, на які падсаджваюцца замежнікі — гэта глазураваныя сыркі. Далікатэс, якога не ведаюць нідзе ў свеце, апроч краін Балтыі, СНД і Венгрыі. Але мала якія могуць параўнацца з беларускімі. Іх у нас дзясяткі відаў. Паспрабуй абяры, ці табе хочацца сырок-бульбачку ці з какосам, з пячэннем ці без. А самыя класічныя — гэта сыркі з ванільным тваражком і хрумсткім шакаладам. Сыркі любяць і дарослыя, і дзеці, бо яны даступныя па цане і прыемныя па смаку.

Згушчонка

Znalezione obrazy dla zapytania згущенка

Не так даўно ў інтэрнэце з’явіўся здымак, дзе культавая польская лыжніца, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Юстына Кавальчык на зборах фоткаецца з беларускай згушчонкай. Для спартоўцаў гэты прадукт выгадны тым, што здольны хутка ўзнаўляць баланс у арганізме. Сама тэхналогія вырабу згушчонкі з’явілася яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў ЗША, але папулярнасць гэты прадукт набыў менавіта на нашых абшарах. Адзінае, у чым ніколі не знойдуць згоду адэпты згушчонкі, чыя ж лепшая — глыбоцкая ці рагачоўская. А што думаеце вы наконт гэтага?

Бярозавік

Znalezione obrazy dla zapytania березовый сок

Магчыма, гэта і анекдот, але часта можна пачуць гісторыі, калі немец ці француз чуе пра бярозавы сок, то яго вочы акругляюцца і ён уяўляе, як сок выціскаюць з дрэва. Беларускія лясгасы заточаныя на тое, каб вясной сабраць як мага болей бярозавіку. Потым увесь год яго можна купляць у крамах. Бярозавік крыху экспартуюць за мяжу, але ў малых аб’ёмах. Некалькі гадоў таму замежная прэса выпусціла шэраг артыкулаў пра «напой, лепшы за ваду». Беларускі бярозавік карыстаецца папулярнасцю ў зорак накшталт Гвінэт Пэлтраў, якая перакананая, што напой дапамагае ёй захаваць добрую фігуру.

Чыпсы пласцінкамі

Znalezione obrazy dla zapytania чипсы пластинками

Гэтую тэхналогію прыгатавання чыпсаў асвоілі яшчэ ў часы БССР, спачатку ў Мар’інай Горцы. Тады іх гатавалі проста з бульбы без усялякіх дадаткаў. А на сёння чыпсы пласцінкамі сталі адной з візітовак беларускай гастранаміі, іх цэняць за натуральнасць. Такія чыпсы можна знайсці нават у пераборлівым да чужой ежы Кітаі.

Зефір

Znalezione obrazy dla zapytania зефир

Бабруйская фабрыка «Чырвоны харчавік» хутка зарыентавалася, што беларускі зефір вельмі часта вязуць у падарункі для замежнікаў, таму пачалі выпускаць прыгожыя ўпакоўкі з традыцыйнымі беларускімі ўзорамі ў якасці сувеніра. У амерыканцаў ёсць маршмэлаў, якое нечым аддалена нагадвае наш зефір, але смак усё ж зусім іншы. Зефір — гэта ўзбітае садавінава-ягаднае пюрэ з цукрам і яйкамі. Далікатны ласунак.

Кефір

Znalezione obrazy dla zapytania кефир

Рэжысёр «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін, які цяпер жыве ў Лондане, у адным з інтэрв’ю казаў, што з усіх беларускіх тавараў яму за мяжой не хапае толькі кефіру. У заходніх супермаркетах такога напою не знайсці. Кефір — вельмі карысны напой, таму ў савецкіх, а цяпер і ў беларускіх бальніцах яго прапануюць на ноч пацыентам. Дарэчы, не паўсюль можна знайсці і славянскую смятану, хоць гэты соўс карыснейшы, скажам, за маянэз.

Журавіны ў цукры

Znalezione obrazy dla zapytania клюква в сахаре

Адзін з найсмачнейшых беларускіх далікатэсаў. Наша краіна славіцца сваімі ляснымі ягадамі — чарніцы, маліны, дурніцы, брусніцы. А таксама і садовымі — тыя ж чырвоныя парэчкі. А асобна вылучыць можна цукеркі — журавіны ў цукры. Па зборы журавін наша краіна займае адно з вядучых месцаў у свеце. Спалучэнне ягаднай кіслінкі і салодкай абгорткі робяць прысмак такім папулярным сярод замежнікаў. Прывезці ў падарунак некалькі упаковак журавін — бяспройгрышны варыянт.

Сала

Znalezione obrazy dla zapytania сала

 

Часта даводзіцца чытаць інтэрв’ю з эмігрантамі, якія расказваюць, што за мяжой ім не хапае нашага сала. Каб разам з чорным хлебам, цыбуляй ці часныком, а яшчэ выпіць невялікую чарку гарэлкі. Пры жаданні, канечне, сала можна знайсці шмат дзе, у той жа Амерыцы, але культура спажывання гэтага прадукту не развітая настолькі, як у нас. Беларусы ведаюць дзясяткі рэцэптаў засолкі сала. Гэта беларускі гонар і адна з вызначальных страў.

Квас

Znalezione obrazy dla zapytania квас

У летнюю спёку кіслы квас спатольвае смагу лепш, чым любая газіроўка. Працэнт алкаголю ў квасе зусім малы, таму пасля яго свабодна можна садзіцца за руль. Беларусы захавалі традыцыі прыгатавання квасу. Яго вырабляюць як на вялікіх заводах, гэтак і ў прыватных гаспадарках. Вырабляюць яго шляхам закісання ячменнага соладу. Квас, як і кефір, карысны для страўніка.

 

 

 

 

 

 

m.nn.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика