5 кастрычніка 2014 г. адбудзецца шырокі фэст беларускай культуры – “Дзень вышыванкі”. Мерапрыемства пройдзе пад эгідай Асамблеі НДА.
Мэта фэсту: паказаць, што вышыванка – гэта стылёва й адметна.
У праграме фэсту:
— кірмаш вышыванак і рэчаў зь гістарычнай, народнай і нацыянальнай сымболікай;
— нацыянальнае тату ды бодзі-арт;
— зона беларускіх настольных гульняў;
— музычная частка;
— лекцыі ды майстар-клясы;
— дэманстрацыя фота й відэа.
Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятывы, арганізацыі, творчыя людзі ды сьмелыя праекты, так ці йнакш зьвязаныя зь беларускай сучаснай ці традыцыйнай культурай.
Фэст пачнецца а 15.00 у Прасторы “ДК” па адрасе: Менск, вул. Талбухіна, 4.