29 красавіка 2015 г. з 13.30 да 19.00 у Менску (вул. Прытыцкага 2, гатэль “Бон Гатэль”) адбудзецца сэктарная дыскусія “Карпаратыўная сацыяльная адказнасьць (КСА) для малога й сярэдняга бізнэсу”. Экспэрты з Украіны й Беларусі раскажуць аб магчымасьцях, якія адкрывае для малога й сярэдняга бізнэсу ўкараненьне КСА, у тым ліку ў пэрыяд эканамічнай крызы.
Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца бізнэс-спэцыялісты, прадпрымальнікі, прадстаўнікі прыватных кампаніяў, якія працуюць у Беларусі.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць запоўненую заяўку праз эл. адрас: info@odb-office.eu
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Праграма мерапрыемства – у файле.
Апошні тэрмін падачы заявак: 26 красавіка 2015 г.
Паводле by.odb-office.eu