Дэпутат параіў «Хопіць піць — трэба жыць» прыяднацца да БРСМ

У Гомеле адбылася сустрэча актывістаў «Нашай альтэрнатывы» і прадстаўніка грамадскай кампаніі «Гавары праўду» з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Дмітрыям Фесаком.

Свае пытанні і прапановы агучыў Сяргей Вазняк з «Гавары праўду». Ён азнаёміў чыноўніка з ініцыятывай «народнага рэферэндуму». Фесак адмовіўся каментаваць прапановы ініцыятывы, адзначыўшы, маўляў калі «подписи в Палату сдадите, потом подумаем вприглядку». Падобным чынам гаспадар кабінета ацаніў ініцыятыву ГП аб наданні юрыдычнага статусу людзям, якія нарадзіліся незадоўга да Другой сусветнай вайны: ««Нет денег столько в бюджете!». Гэта нягледзячы на тое, што цяпер, у адрозненні ад франтавікоў і працаўнікоў тылу, яны не атрымліваюць ад дзяржавы ні дапамогі, ні элементарнай увагі.

Пытанні актывістаў «Нашай альтэрнатывы» ў першую чаргу тычыліся праблемы алкагалізацыі насельніцтва. Дэпутат адзначыў, што камісія па ахове здароўя займаецца дадзенай праблемай, а сам Фесак спадзяецца, што хутка сітуацыя ў краіне зменіцца. Грамадскім жа актывістам было прапанавана збіраць факты па гэтай праблематыцы.

Пра цяжкасці рэгістрацыі грамадзянскіх арганізацый Фесак чуе першым разам, як і першым разам чуе, што грамадскім ініцыятывам не дазваляюць здымаць памяшканні для правядзення мерапрыемстваў. Фесак прапанаваў звярнуцца да галоўнага ідэолага Гомеля, альбо далучыцца да БРСМ ці «Белай Русі». «Калі ёсць нейкія праблемы ў рэгістрацыі, заўжды можна звярнуцца да заканадаўчай камісіі, якая можа вырашыць усе пытанні», — сцвярджае дэпутат.

Чаму нельга зрабіць рэгістрацыю грамадзянскіх арганізацый па заяўнічаму прынцыпу? Гэта ж непасрэдная праца дэпутата — ствараць законы. На такую прапанову дэпутат адказаў: «Всё равно депутаты не знают, что и как вы хотите изменить, пишите предложения – мы их рассмотрим».

Праблема безбар’ернага асяроддзя дастаткова глыбока стаіць у Гомелі. Адсутнасць веладарожак, высачэзныя бардзюры, адсутнасць зручных пандусаў. Калі ёсць заканадаўства, ёсць праграма па стварэнні безбар’ернага асяродку, чаму нічога не выконваецца? Дзмітрый Фесак адзначыў, што дадзенымі праблемамі павінны займацца мясцовыя ўлады, і параіў звяртацца да іх.

Нам здаецца, што вельмі важна зараз пераадольваць сцяну непаразумення паміж уладамі і грамадзянскімі ініцыятывамі, каб змены у нашым грамадстве прайшлі не так, як на Майдане. Для гэтага трэба размаўляць, дамаўляцца, дапамагаць адзін аднаму.

Напрыканцы сустрэчы актывісты падаравалі дэпутату каляндарык з гістарычным гербам — Пагоняй.

Уласная інфармацыя ТВ

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика