Даведзенныя да адчаю людзі спрабуюць знайсці праўду у Прэзідэнта Беларусі.(відэа)

За каментаром сітуацыі карэспандэнт звярнуўся да Кастуся Жукоўскага . Які сам, на асабістым прыкладзе адчуў «заботу государства»

У прыватнасці ен патлумачыў наступнае:
«Раней, гэты кавалак зямлі  акрамя простых людзей, якія апрацоўвалі зямлю дзеля агародніны, нікога не цікавіў. Але  ў  адпаведнасці  з новым генпланам —  згодна якога, з боку ракі Сож, будзе адсыпаная дамба.    Зямля якая побач  — будзе перададзена пад індывідуальную жылую забудову.  Адпаведна кошт зямлі узрасце у разы. І гэта вызвала цікавасць да таварыства, з боку мясцовай мафіі.  Яны вырашылі  папросту «аджаць» зямлю па тыпу «крымнаш»  А людзі?   А хіба мы для чыноўнікаў людзі?  Мы — для іх «Лохі»  якіх  разводзяць на «бабкі»

Карупцыя Беларусь
Такіх фактаў сотні і гэта толькі па Гомелю: — знос вуліцы Барыкіна. Высяленне выкладчыкаў універсітэту.
Кватэрныя махінацыі «Піліпца і К»  Выдзяленне зямлі на Тэльмана ,Кніжнай і інш.
Чыноўнікі паводзяць сябе як «господа» а народ для  іх прыгонныя . Але гэта вельмі дрэнна скончваецца як для чыноўнікаў —  так для краіны.  Прыклад Украіны ні чаму іх не вучыць! Ва Украіне канешне было інакш.   Існавала  сістэма  «мафіезнага абшчака» Калі меньшы чыноўнік, нёс адсотак ад злачыннай дзейнасці, вышэйшаму. Ітак да самога Януковіча.  Але як кажуць у Адэсе » Яшчэ не вечар»…»

Толькі дэмакратыя і свабода,  даюць  магчымасць,кантраляваць дзяржаўных чыноўнікаў —  праз іх выбарнасць і мясцовае самакіраванне.   Тое што адбываецца  у нас сёння гэта  — «Чынавенскі аўтарытарызм» А цар які іх прызначае  —  далёка. Вакол яго, як паказвае практыка,ствараецца інфармацыйны вакуум.   Для яго галоўнае каб  «усе  было ціха і красіва выглядела » а разабрацца па справе няма часу.

Зазначыў Кастусь.

Уласная інфармацыя ТВ

 

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика