ДАСЬЛЕДЧЫЯ СТЫПЭНДЫІ ДЛЯ СТАЖЫРОЎКІ Ў ЯПОНІІ

Міжнародны фонд Мацумае (The Matsumae International Foundation) абвяшчае конкурс стыпэндыяў на 2015-2016 гады у галіне прыродазнаўчых, інжынэрных навукаў і мэдыцыны. Працягласьць стажыроўкі ад 3 да 6 месяцаў у перыяд з красавіка 2015 года па сакавік 2016 года.

Да удзелу запрашаюцца дасьледчыкі са ступеньню PhD (ці эквівалентнай), ва ўзросьце да 49 гадоў, якія валодаюць ангельскай ці японскай мовамі і якія ў момант падачы заяўкі не знаходзяцца ў Японіі й маюць цьвёрды намер вярнуцца на радзіму пасьля стажыроўкі.

Удельнікі конкурсу вольныя ў выбары інстытуцыі для стажыроўкі, аднак ім неабходна самастойна атрымаць згоду прымаючай арганізацыі.

Заяўка павінна быць адпраўленая з роднай краіны ўдзельніка канкурсу. Не прымаюцца заяўкі дасланыя па факсу ці электроннай поштай.

Форму заяўкі можна спампаваць тут.

Патрабаваньні да кандыдатаў і ўмовы стыпэндыі – у файле.

Апошні тэрмін прыёму заявак фондам: 31 жніўня 2014 г.

Больш інфармацыі на сайце фонду Мацумае.

Паводле kariera.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика