14-15 кастрычніка ў Любліне прайшоў «Усходні кірмаш рэабілітацыі»(Wschodnie Targi Rehabilitacji ). Мерапрыемства суправаджалася фестывалем «Цалкамактыўныя ў дзеяні»(Pełnoaktywni w Akcji ), накіраваны на папулярызацыю ідэі інтэграцыі і актывацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел і карэспантэнты «ТВ».
Побыт на рэабіітацыйныя паслугі ў Люблінскім рэгіёне пастаянна расце, кожны пяты чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Усходні кірмаш рэабілітацыі быў створаны для гэтых людзей, іх сваякоў і апекуноў, блізкіх.
На кірмашы былі прадстаўленны паслугі і прылады для павышэння мабільнасці людзей з абмежаваннымі магчымасцямі, арпедычнае, фізіятэрапеўтычнае абсталяванне і многае іншае.
Асаблівую ўвагу хочацца звярнуць на спартовы турнір па боччэ, арганізаваны цэнтрам фізічнай культуры універсытэта Марыі Кюры — Складоўскай.
Боччэ гэта паралімпійскі від спорту для інвалідаў з цяжкімі формамі захворванняў ДЦП і неўралагічнымі пашкоджваннямі рухальных функцый усіх чатырох канечнасцяў.Боччэ, як від спорту пачаў развівацца на міжнароднай арэне з 1980. Упершыню гульня бочэ ўвайшла ў праграму паралімпійскіх гульняў у 1994 годзе.Боччэ — з’яўляецца найбольш дзейсным сродкам для маючых патрэбу ў рэабілітацыйных мерапрыемствах, аднаўленні ў першую чаргу рухальных магчымасцяў. Методыка заняткаў унікальная і універсальная пры рэабілітацыі ўсіх відаў: медыцынскай, фізічнай, псіхічнай і сацыяльнай.Гэты від спорту не траўматычны і ім можна займацца ў любым узросце. Боччэ развівае меткасць, каардынацыю, стратэгію, а таксама псіхалагічную стабільнасць. У некаторых краінах боччэ ўключаны ў праграму школьных заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы.У гульні боччэ выкарыстоўваюць 12 скураных мячоў (вагой 275 грам і акружнасцю 270 мм.) І адзін стартавы мяч — «Джекбол». Мэта гульні — пры кіданні наблізіць свой мяч да «Джекболу», як мага бліжэй па адносінах да мяча суперніка. Гульцы кідаюць мяч толькі седзячы ў сваіх боксах.
У пятніцу праходзілі парныя турніры, а у суботу адзіночный. Дапамогу аказвалі валанцёры з ліку студэнтаў універсітэту.
— Вельмі люблю спорт, люблю памагаць у арганізацыі спартовых мерапрыемстваў. Заўжды прымаю ўдзел як валанцёр у розных мерапрыемствах. Негледзячы на тое, што я валанцер, сення я таксама тут і як удзельнік — кажа Маўгажата Боровецка. Пытанне ці ёсць розніца паміж арганзацыяй мерапрыемст паміж звыклымі студэнтамі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, у Маўгажаты нават вызвала здзіўленне. Са слоў дзяўчыны няма розніцы ці чалавек у інвалідным крэсле ці мае іншыя захворванні, усе людзі роўныя. Крыху цяжэй Маўжаце працаваць з людзьмі з псіхічнымі захворваннямі, але праз некаторы час знаходзіцца і да іх падыход.
Маўгажата на ўручэнні дыплома за ўдзел у мерапрыемстве.
Катажына мае захворванне, з-за якога не можа займацца спортам, не мусіць стамляцца і падвяргацца стрэсам. Першы раз удзельнічала ў турнірах па боччэ разам са сваім хопцам Артурам.
Маладыя людзі сцвяржаюць, што ў Польшы шмат робіцца для падтрымання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Па-першае гэта вялікія знічкі на праезд у транспарце і на лекі, сацыяльная і грамадская падтрымка. «Зараз моладзь з абмежаванымі магчымасцямі можа навучацца ва ўніверсітэце, займацца спортам, наведвать музеі. Усе новыя будынкі толькі з безбар`ерным асяроддзем.» — падкрэслівае Катажына
— Вашнейшая цэль даденага турніра – то інтэграцыя асоб з абмежаванымі магчымасцямі – сцвяржае Томаш Білецкі, дырэктар цэнтру фізічнай культуры універсытэта Марыі Кюры – Складоўскай. Паказанне такой формы актыўнасці, дзякуючы якой можна разам праводзіць час. Таксама гэта знаёмства з новымі людзьмі і абмен досведам.
— Унівэрсытат і зараз арганізуе падзеі звязаны з боччам, арганізуе спартовыя мерампрыемстявы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, есць спартовая секцыя боччэ- кажа арганізатар Пётр Сасюлеуч. — Ужо есць людзі, якія дапамагаюць у арганіцацыі, ведаюць, як весьці сябе з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, якія ў іх патрэбы.
[su_slider source=»media: 22221,22222,22223,22224,22225,22226,22227,22228,22229,22230″ limit=»39″ title=»no» pages=»no»]
У спартовым мерапрыемстве прымалі удзел і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.
P.S.. Польша – цудоўны безбар`ерны край. Не паўсюль канешне ёсць магчымасць прайсці і праехаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі, але краіна працягвае рабіць спрыяльныя ўмовы для пражывання ўсіх груп насельніцтва.
Ці будуць змены ў Беларусі? Ці стане і наша краіна безбар’ернай?
У 2014 годзе сябры кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» праводзілі маніторынг безбар’ернага асяроддзя ў Гомелі, сустракаліся з чыноўнікамі, патрабавалі безбар’ернага асяроддзя і нават знаходзілі бардзюры на месцах, дзе на паперы іх даўно няма. Але за два гады змянілася многае, але ўсё роўна Гомель не з’яўляецца яшчэ безбар’ерным горадам. А ці адбудуцца змены ў далейшым залежыць ад кожнага з нас…