На працягу шасці месяцаў, актывісты “Нашай альтэрнатывы”спрабавалі атрымаць ад чыноўнікаў дазвол на правядзенне “талакі -суботніка” каб добраўпарадкаваць роварны маршрут . Даўжынёй каля 500 метраў.
Ад чыноўнікаў не патрабавалі -дапамогі. Проста прасілі дазволіць тое – на што маюць канстытуцыйнае права!
Але атрымалі адмову.
У адмове напісана: Бардзюры папраўлены.Усе упарадкавана. Велапаркоўку паставім самі,толькі пазней. І патлумачылі ПДД – раварысты, павінны на пераходзе ровар каціць. Чыноўнікі ! Разуйце свае вочы – заўважце нарэшце некалькі тысяч інвалідаў вазочнікаў, дзесяткі тысяч бацькоў з малымі дзецьмі. Ім таксама патрэбна без бар’ернае асяроддзе!
Давярай, але правярай. Тым больш, той уладзе якая у рэжыме онлайн. удзельнічае у карупцыйных скандалах…
І праверка паказала – чыноўнікі з гарвыканкама “врут” Што і пацвердзіў адказ на скаргу:
“Сам не гам і другому не дам” Такую прымаўку прыдумаў народ.
Есць яшчэ такая прымаўка – “Не умеш зрабіць сам – не перашкаджай іншаму”
“Шаноўныя” чыноўнікі! Ужо даўно вы адарваліся ад жыцця простых людзей. Не умееце рабіць – адыдзіце і не перашкаджайце! Актывісты не просяць грошаў і не спрабуюць адарваць ваш карупцыяй пірог – якім рана ці позна вы падавіцеся! Актывісты звяртаюцца за дазволам каб правесці “Талаку -суботнік ” чым палепшыць умовы жыцця, для усіх гараджан.
Разбярыцеся паміж сабой хто з вас “больеше врот а кто не врот” і не перашкаджайце людзям рабіць добрыя справы.