27-ы фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзекаля Гарадка пад Беластокам (Польшча) 22 і 23 ліпеня. За тыдзень да старту арганізатары фэстывалю абвясьцілі канчатковы расклад выступаў і сьпіс выступоўцаў.
У конкурснай частцы ў першы дзень возьмуць удзел .К, The Glitchhh, INTELLIGENCY, M.G. і Haina, пераможца зладзіць дадатковы выступ у другі дзень. Раней было абвешчана пра выступы беларускіх гуртоў «Крамбамбуля», Brutto, NAVI і Dzieciuki, палякаў Нańba і Jazzombie (апошні аб’яднаў удзельнікаў Lao Che i Pink Freud), гуртоў з Падляшша Zero-85 і Ilo&Friends, а таксама сэрбскіх музыкаў Erik & The Wordly Savages. Нańba і Dzieciuki абяцаюць пасьля ўласных выступаў абяцаюць заграць у аб’яднаным праекце Hańbuki.
Цяпер у сьпісе выступоўцаў, перадае Радыё Свабода, зьявіліся пераможцы «Басовішча-2002» :B:N:, беларускія гурты Re1ikt, TonqiXod і Znich, а таксама Gogodzy Ganski з Украіны. DJ-сэт у першую ноч прадставіць Ludwik Zamenhof, у другую — Bursztynek.
У першы дзень фэсту таксама плянуецца паказ беларускай анімацыі, спартовыя спаборніцтвы, тэатральныя варштаты і спэктакль «Ksenia» на падляскай гаворцы, дакумэнтальны фільм «Басовішча». Наведнікам прапануюць месца ў намётавым мястэчку за дадатковую плату, зладзяць продаж беларускага адзеньня і кніг, тэматычную студыю тату і цырульню.