CROSSCULTURE INTERNSHIPS ШУКАЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

Маладыя людзі з Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы ды Ўкраіны могуць прыняць удзел у новым модулі міжкультурнай практыкі (CrossCulture Internships 2015)“Усходняе Партнэрства” у Бадэн-Вюртэмбэргу (Нямеччына).

Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі й валянтэры арганізацыяў, якія спэцыялізуюцца ў наступных сфэрах:
— правы чалавека, міграцыя й бежанцы;
— палітычная адукацыя моладзі;
— міжкультурны дыялёг, аб’яднаньне й прымірэньне;
— мэдыя;
— узнаўляльныя крыніцы энэргіі.

Кандыдаты мусяць быць ва ўзросьце ад 23да 45 гадоў і валодаць ангельскай і (або) нямецкай мовай. Заяўкі ад студэнтаў не разглядаюцца.

Умовы ўдзелу й пераклік дакумэнтаў – па спасылцы.

Фундацыя праграмы кампэнсуе выдаткі на пражываньне й дарогу. Стыпэндыяты атрымаюць штомесячную стыпэндыю ў памеры 550 эўра.

Апошні тэрмін падачы заявак: 21 чэрвеня 2015 г.

Паводле adukacyja.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика