Ужо больш пяці год ААТ ЦентрЛізінг вядзе будаўніцтва дзесяці павярховага дома на вуліцах Кніжная-Тэльмана ў Гомелі.
І больш пяці год, маёмасць жыхароў практычна арыштавана — яны не могуць не прадаць яе, ні нешта пабудаваць на тэрыторыі свайго падворка ці прыпісаць каго не будзь у тым ліку родных.
Ёсць рашэнне аб зносе і я но гэта забараняе!
Калі гэта усе скончыцца? Ніхто не ведае.
Кожныя 2 гады рашэнне аб зносе працягваюць — а жыхарам дамкоў якія трапілі пад знос, арганізацыя забудоўшчык дасылае чарговыя варыянты перасялення.
Далей прапаноў справа не ідзе !
Жыхары пагаджаюцца на адзін варыянт — праходзіць час і ААТ «ЦэнтрЛізінг» прапануе новы варыянт і так практычна без конца…
Дзесяткі напісаных скарг з патрабаваннямі спыніць будову і рассяліць жыхароў, ў адпаведнасці з прапанаванымі варыянтамі і выканаць такім чынам указ прэзідэнта № 58 .
Але мясцовым чыноўнікам і іх фірмам УКАЗ ПРЭЗЕДЭНТА — НЕ УКАЗ!?