Ці будзе Гомель безбар’ерным горадам?

Дастаткова часта мы чуем пра “Дзяржаўную праграму па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб” на розныя пяцігодкі. Але да нядаўняга часу здавалася, што дадзеная праграма неяк абыходзіла Гомель бокам.

Згодна з гэтай праграме за 2011-2015 гады павінен быць павялічана ўдзельная вага аб’ектаў, якія ўлічваюць патрабаванні безбар’ернага асяроддзя, да 70 адсоткаў у цэлым па рэспубліцы.

Пандусы, вядома, зрабілі на ўваходзе ў крамы і іншыя вельмі карысныя ўстановы, але ў многіх выпадках самастойна інвалід – калясачнік пад’ехаць да патрэбнага будынка не можа. У гэтым вінаватыя савецкія высачэзныя бардзюры на пешаходных пераходах. Заўважым, што ў будаўнічых нормах сказана: 4.4.8 У месцах перасячэння пешаходных шляхоў з праезнай часткай вуліц, дарог і асноўных праездаў вышыня бартавых камянёў праезнай часткі павінна быць не больш за 0,05 м, пры гэтым не дапускаецца звужэнне праезнай часткі.

Ці то наш горад не ўваходзіць у склад РБ і можа і нормы могуць не выконвацца, ці то чыноўнікі халтураць.

Пётр Аляксеевіч, мэр горада над Сожам, не адмаўляе таго факту, што праблема безбар’ернага асяроддзя ў Гомеле існуе. Але за кароткі час выправіць усё немагчыма. Пры праектаванні новых раёнаў на дадзены момант праекціроўшчыкі ўдзяляюць вялікае значэнне і безбар’ернаму асяроддзю. Старыя бардзюры зрэзваюцца пад час правядзення рамонтных прац.

Сябры кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” звярнуліся гарвыканкам з прапановай за свае сродкі і сваімі сіламі зрэзаць бардзюры ў цэнтры горада. Але на дадзены момант, як сказана ў адказе на прапанову, на Савецкай вуліцы выкананы ўсе работы па паніжэнню ўзроўня бардзюраў на пешаходных пераходах.

Таксама вельмі хочацца адзначыць, што Пётр Аляксеевіч не толькі мэр Гомеля, але ён яшчэ з’яўляецца дэпутатам гарадскога савету дэпутатаў на двух акругах. Да прыкладу, калі праводзіліся рамонтныя работы ля інтэрнату Ф.Скарыны па вуліцы П.Броўкі Кірычэнка сам асабіста кантраляваў, як на гэтым участку будуць зразацца бардзюры. Ды і ля цэнтральнага рынку, дзе заўжды былі высачэзныя нязручныя бардзюры, палова ўжо зрэзана.

Па-гэтаму сябры кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” звярнуліся і да ўсіх дэпутатаў Гомеля з прапановамі аб стварэнні безбар’ернага асяроддзя.

У сваю чаргу гарвыканкам паведамляе, што адміністрацыяй Цэнтральнага раёна распрацаваны план мерапрыемстваў па ўладкаванні велапарковак на тэрыторыі раёна.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика