Чалавек і чалавекі…

Выцягнутыя кішэні,задраная кашуля, а  адзіным прызнана жыцця было цяжкае дыханне…

p'yanii_na_ulice2 p'yanii_na_ulice3 p'yanii_na_ulice4

Побач гулялі дзеці, некаторыя дзеці былі з бацькамі. Але, як сказала маці маленькай дзяўчынкі: «Мы не подходим и не помогаем пьяным людям. Главное, что бы он нас не трогал и не мешал».

З боку здавалася, што магчыма чалавек ужо не жывы. Побач працавала спецтэхніка, рабочыя здалёку глядзелі на «адпачываючага» і толькі смяяліся над ім.

Знайшоўся «невядомы» ён і выклікаў хуткую

p'yanii_na_ulice

Хуткая дапамога прыехала вельмі хутка, праз амаль 20 хвілін. Адразу было бачна — мужчына-лекар ужо мае вялікі вопыт «уваскрашэння» людзей. Праз хвіліну хлопец прачнуўся, але доўга не мог зразумець хто ён і дзе знаходзіцца. Ды і падняцца і пайсці дадому ён не змог. Адзінае на што яго хапіла, гэта прайсці  некалькі крокаў і паваліцца зноўку на зямлю.

p'yanii_na_ulice6 p'yanii_na_ulice7 p'yanii_na_ulice8 p'yanii_na_ulice10

Доўгія размовы лекара з «хворым» не змаглі яго вылечыць. У лякарню забіраць яго не малі магчымасці, і каб не вяртацца сюды зноўку медыцынскі персанал выклікаў міліцыю.

Размова лекара з хворым працягваліся і здавалася яны ведаюць адзін аднаго. Сустракаліся ў СІЗО… Хлопец зарыентаваўся, успомніў, што яго завуць Саша, прыехаў у Гомель да сястры. Ні пашпарту ні грошай у вывернутых кішэнях знайсці ён не змог…

p'yanii_na_ulice9

Калі прышлі міліцыянты, з дзіцячай пляцоўкі збеглі дзеці, якія гулялі самі, ды і бацькі паспяшылі забраць сваіх дзяцей і перайсці падалей, каб здалёк назіраць — а што ж будзе далей?

p'yanii_na_ulice11

Але лекараў цікавіла -з чаго усе пачыналася? Як распавяла мясцовая бабулька, з самага ранку тры мужчыны п’яныя тут хадзілі, цягалі нашага героя, але дацягнуць да канцовак кропкі маршруту не змаглі. Кінулі яго і пайшлі… І такіх адпачываючых у дадзеным двары можна сустрэць кожны дзень. Мясцовыя так звыкнуліся, што нават не падыходзяць да людзей, не дапамагаюць ім. Хуткую не вызываюць, бо «людзей, которым нужна помощь в городе много, а если и к этим ездить, то нормальным людзям врачей не хватит».

Канстытуцыя Беларусі гарантуе правы кожнаму чалавеку, не гледзячы ў якім стане ён знаходзіцца: ці ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення. Але да такіх людзей хуткая дапамога едзе доўга, а міліцыя звычайна абыходзіць двары і месцы, дзе людзі моцна выпіваюць і зачастую лягаюць спаць пад адкрытым небам, стараной.

Праходзячы міма ляжачага на зямлі чалавека, мы забываем, што пры моцнай інтаксікацыі чалавек можа памерці. І не заўжды думаем, што чалавеку стала дрэнна і з-за гэтага ен упаў і ляжыць на зямлі…

 

Уласная інфармацыя ТВ

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика