18 ліпеня Гомельскі абласны суд пастанавіў перадаць для разгляду па сутнасці ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля крымінальную справу па абвінавачванні ў карупцыі былых чыноўніка, прамыслоўца і аднаго з уладальнікаў расійскай фірмы.
Як паведамілі БелаПАН у Вярхоўным судзе Беларусі, былы намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), былы дырэктар ААТ «Гомельскі райаграсэрвіс» — ч. 3 арт. 426 КК, ч. 1 арт. 427 КК (службовы падлог), ч. 2 арт. 424 КК, адзін з заснавальнікаў ТАА «Алмаз» (РФ) — ч. 2 арт. 216 КК (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу), ч. 3 арт. 424, ч.ч. 1, 2 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).